Навіны на тэму: палітвязні
18.05.2024 Больш за 30 акцый і мерапрыемстваў. Далучайцеся да Дня палітвязняў!
Распавядаем, да якіх акцый і мерапрыемстваў можна далучыцца 18-26 траўня з нагоды Дня палітвязняў.
18.05.2024 "ПТСР – гэта сур’ёзна и надоўга": як пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы спраўляюцца з псіхічнымі траўмамі
"Вясна" распавядае дзве гісторыі палітычных мігрантаў, якія спраўляюцца з псіхічнымі разладамі.
18.05.2024 "У мяне ў назе знаходзілася страйкбольная куля". Канстанцін Карней пра медычную дапамогу на Акрэсціна
Журналіст "Вот Так" і былы палітвязень Канстанцін Карней распавёў пра медыцыну ў ІЧУ на Акрэсціна.
17.05.2024 "Ім было забаронена пісаць і казаць пра грып". Як родным даведвацца пра стан здароўя палітвязня
У рамках Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" пагаварыла з блізкімі палітвязняў аб праблемах з медычнай дапамогай у месцах зняволення, спытала ў праваабаронцы "Вясны" Паўла Сапелкі аб магчымых спосабах абароны правоў зняволеных ва ўмовах аказання ім няякаснай і несвоечасовай дапамогі, а таксама даведаліся ў псіхалагіні, як родным размаўляць з зняволенымі аб стане іх здароўя, як іх падтрымліваць падчас хваробы і як падтрымліваць сябе, знаходзячыся ў недасведчанасці аб стане блізкага.
17.05.2024 У Мінску за "заклікі да санкцый" у закрытым рэжыме будуць судзіць бізнэсоўца
У Мінскім гарадскім судзе 18 траўня распачнецца суд над палітзняволеным бізнэсоўцам Юрыем Альхавіком.
16.05.2024 "Думала, што калі засну, то прачнуся зноў у камеры". Экс-палітзняволеныя — пра свой псіхалагічны стан з абодвух бакоў кратаў
Сваімі гісторыямі падзяліліся Ася Булыбенка і былая палітзняволеная Аліна (імя зменена ў мэтах бяспекі).
16.05.2024 Далучайцеся да адкрытага запісу падкасту "Вясна прыйдзе"!
Мы хочам дапамагчы палітвязням захаваць сваё здароўе і разам з прафесійнымі медыкамі і юрыстамі, а таксама з людзьмі, якія прайшлі праз беларускія турмы, знайсці адказы на пытанне — як захаваць сябе ў зняволенні?
16.05.2024 "Ты фізічна не можаш хадзіць у такім стане". Вольга Лойка распавяла пра медычную дапамогу ў СІЗА
У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення.
16.05.2024 Нарвежскі ПЭН прыняў у ганаровыя сябры Алеся Бяляцкага
З абгрунтаваннем прапановы выступіў Ёрген Фрыднес, генеральны сакратар Нарвежскага ПЭНа.
15.05.2024 "Я пачаў губляць прытомнасць", — Вадзім Хіжнякоў пра наступствы алергіі на цвіль у турэмнай камеры
У рамках Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медычную дапамогу ў месцах зняволення.
15.05.2024 "Сітуацыя мяжуе з узроўнем злачынства". Павел Сапелка — пра турэмную ахову здароўя
Публікуем інтэрв'ю з праваабаронцам "Вясны", у якім гаворым пра тое, што ўключае сябе права на здароўе ў зняволенні, чаму менавіта яно стала тэмай Дня палітвязняў-2024 і што сёння можа зрабіць кожны з нас для захавання здароўя палітвязняў.
15.05.2024 У Варшаве з нагоды Дня палітвязняў адбудзецца адкрыты паказ фільма "Фіялетавыя слёзы"
З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 20 траўня праваабаронцы "Вясны" зладзяць адкрыты паказ фільма "Фіялетавыя слёзы".
15.05.2024 #WithoutJustCause: кангрэс па палітзняволеных у Беларусі адбудзецца 23-25 траўня ў Празе
Пражскі кангрэс стане платформай для сумеснага аналізу, дыялогу і каардынацыі дзеянняў, якія б дазволілі спыніць гуманітарны крызіс у Беларусі.
14.05.2024 Праваабарончая праграма "Вясна"
"Галоўнае цяпер для палітвязняў — захаваць здароўе ў зняволенні".
08.05.2024 "Я ніхто". Інтэрв'ю з Марыяй Колесавай-Гудзілінай
Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, прафесарка і PhD Марыя Колесава-Гудзіліна дала інтэрв'ю падкасту "Вясна прыйдзе".