Навіны за Сакавік 2004
31.03.2004 Х. Пургурыдэс: "Праца ў беларускіх незалежных медыях патрабуе мужнасці..."
31.03.2004 Польскае аддзяленьне “Amnesty International” выступае ў падтрымку беларускіх праваабаронцаў, а нямецкае патрабуе ад свайго ўраду і ўрадаў іншых краінаў адпаведнай рэакцыі на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
30.03.2004 Віцебскіх праваабаронцаў не дапускаюць ў суды гораду і не дазваляюць назіраць за разглядам справаў аб адміністратыўных правапарушэньнях
30.03.2004 Кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі выклікаўся ў пракуратуру
30.03.2004 Беларускія праваабаронцы ўсё часьцей робяцца ахвярамі ціску і запалохваньня з боку ўладаў,” – такая выснова зробленая ў адмысловай справаздачы праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”
29.03.2004 28 сакавіка на літоўска-беларускай мяжы затрыманы маладафронтавец Зьміцер Дашкевіч
29.03.2004 26 сакавіка звольнены з працы старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Полацкай цеплаэлектрацэнтралі Алег Шайтар, паведамляе Радыё Свабода
29.03.2004 28 сакавіка на мяжы Брэсцкайі і Мінскай вобласьці былі затрыманыя некалькі актывістаў руху “Зубр”
29.03.2004 25 сакавіка падчас мітынгу ў Салігорску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 7 удзельнікаў акцыі. 26 сакавіка над затрыманымі адбыліся суды
29.03.2004 27 сакавіка ў Брэсьце была затрыманая Алеся Пукала -- за распаўсюд ўлетак з заклікам прыйсьці на стадыён “Будаўнік” у суботу 27 на мітынг “Беларускаму народу – дастойнае жыццё”, арганізаваны мясцовымі лідарамі кааліцыі 5+.
29.03.2004 25 сакавіка ў Брэсьце на пешаходным пераходзе легкавы аўтамабіль зьбіў арганізатара мітынгу “Беларускаму народу – дастойнае жыццё” Ніну Давыдоўскую і зьнік з месца здарэньня.
29.03.2004 26 сакавіка Андрэй Козел, зьбіты падчас затрыманьня ў Дзень Волі, падаў скаргу ў пракуратуру
26.03.2004 У судзе Цэнтральнага раёну г.Мінску адбыліся суды над затрыманымі ў Дзень Волі
26.03.2004 Сьведчаньні Андрэя Козела затрыманага і зьбітага 25 сакавіка на плошчы Свабоды ў Мінску
26.03.2004 Апісаная маёмасьць журналісткі “Газеты для вас” Тамары Шчапёткінай
25.03.2004 Затрыманых удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі ў Мінску ахоўваюць міліцыянеры з Расіі.
25.03.2004 Сьпіс затрыманых дапоўнены
25.03.2004 Сярод затрыманых 25 сакавіка ў Мінску -- Андрэй Козел – намесьнік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі АГП.
25.03.2004 Затрыманыя дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага раёну г.Мінска
25.03.2004 25 сакавіка ў 17.15 на плошчы Свабоды ў Мінску пачаліся затрыманьні ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі – 86-ых угодкаў з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі
25.03.2004 25 сакавіка 2004 году Судовая Калегія па Грамадзянскім Справам Брэсцкага абласнога суду не задаволіла скаргу Ніны Давыдоўскай, аштрафаванай за распаўсюд улётак-віншаваньняў з Міжнародным днём правоў чалавека (10 сьнежня 2003 года).
25.03.2004 Улады забаранілі правядзеньне сьвяточнага канцэрту, прысьвчанага Дню Волі.
25.03.2004 24 сакавіка ў Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 9 чалавек -- навучэнцаў і выпускнікоў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю і бацьку з аднаго з ліцэістаў.
24.03.2004 На 29 сакавіка аршанскі гарадзкі суд прызначыў разьбіральніцтва па справе Васіля Леўчанкава, старшыні Свабоднага прафсаюзу мэталістаў (СПМ) мясцовай фірмы “Лёс”. Ён абвінавачваецца ў перашкодах законнай дзейнасьці пракурорскага работніка.
24.03.2004 Старшыню Слонімскай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Івана Бедку абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і выкарыстаньні незарэгістраванай сімволікі
24.03.2004 23 сакавіка ў Слоніме былі затрыманыя міліцыяй прадстаўнікі Народнай кааліцыі “Пяцёрка плюс”
24.03.2004 Сустрэчы ў Празе прадэманстравалі выраслую ў апошні час цікавасьць з боку еўрапейскіх краінаў да праблемаў разьвіцьця дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.
23.03.2004 Допыт лідэра АГП Анатоля Лябедзькі па крымінальнай справе аб паклёпе на прэзідэнта адкладзены на 26 сакавіка
23.03.2004 Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле яшчэ адно папярэджанне "БДГ"
23.03.2004 Міжнародная Хельсінкская федэрацыя па правах чалавека і Беларускі Хельсінкскі камітэт выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі ўлады зьняць абвінавачаньні ў нявыплаце падаткаў са старшыні і бугалтара Беларускага Хельсінкскага камітэту і спыніць “дзяржаўную кампанію супраць праваабаронцаў”.