Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 6 ліпеня 2007

Беларусь у чарговы раз не выканала рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН

Віцебскі праваабаронца і грамадзкі актывіст Леанід Сьвецік атрымаў ліст з Камітэту па правам чалавека ААН, у якім зазначана, што адказ з боку беларускай дзяржавы па справе 927/2000 Леаніда Сьвеціка разгледжаны. Высновы - Беларусь праігнаравала рашэньне Камітэту па правах чалавека

Супраць Зьмітра Дашкевіча і Насты Азаркі могуць быць узбуджаны крымінальныя справы

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, следчы Мінскай абласной пракуратуры Вітольд Аляксееў, якія вядзе крымінальную справу Івана Шылы, вылучыў ў асобную вытворчасць матэрыялы па факце адмовы ад дачы паказаньняў сведкам па справе Зьмітром Дашкевічам.

У Кіеве пачалі разглядаць рэзалюцыю па Беларусі

Праект рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ “Становішча ў Беларусі” сёньня раніцай пачаў абмяркоўваць Камітэт у палітычных пытаньнях і бясьпецы. З дакладам выступае сябра рабочай групы ў справах Беларусі ПА АБСЭ парлямэнтар з Даніі Крыстыян Піль Лёрэнтсэн.

Актывіста Барыса Хамайду міліцыя папярэдзіла па-добраму

Сёньня раніцай у Віцебску быў затрыманы найстарэйшы мясцовы апазіцыянер, распаўсюднік незалежнага друку Барыс Хамайда.

Маладых абаронцаў Горадні выклікаюць у КДБ і ў міліцыю

Сьледчыя цікавяцца ўдзелам моладзевых актывістаў у гарадзенскіх акцыях абароны старога гораду.

Эксперымент-правакацыя

Пракуратура Мiнскай вобласцi расследуе тры крымiнальныя справы ў дачыненнi да мiлiцыянераў, якiя парушылi закон пры правядзеннi аператыўных эксперыментаў па выяўленнi карупцыi i хабарнiцтва. Пра гэта паведамiў першы намеснiк пракурора Мiншчыны Мiкалай Пiлiнкевiч.

“Літаратурная Беларусь” – новы час чытаньня

Саюз беларускіх пісьменьнікаў прыступіў да практычнай рэалізацыі новага культурна-грамадскага праекту – выданьня газеты “Літаратурная Беларусь”. Днямі убачыў сьвет першы нумар дадаткам да газеты “Новы час”.

Паэт Зьніч на Залатой Горцы прэзентуе кнігу паэзіі “За мурам”

Сёньня ў Менску інак Мікалай (Алег Бембель, Зьніч і г.д) ладзіць прэзентацыю сваёй новай паэтычнай кнігі. Кніга вершаў мае досыць інтрыгуючую назву – “За мурам”. Прэзентацыя адбудзецца ў памяшканьні Беларускага Пэн-цэнтру у 18-00. Чакаецца, што ў творчай вечарыне будуць браць удзел вядомыя барды Кася Камоцкая і Андрэй Мельнікаў.

Суд спыніў справу па зыску адлічанага студэнта

Справа па зыску Юрася Алейніка спынена “ў сувязі з непадведамаснасцю суду”. Такое рашэнне прыняла 5 ліпеня суддзя Кастрычніцкага раённага суда г. Мінска Соф’я Пракаповіч.

rating all.by Яндекс цитирования