Навіны за 8 ліпеня 2007
Сьвяткаваньне юбілею Янкі Купалы каштавала віцебскаму апазіцыянеру штрафу ў 10 базавых велічыняў
У суботу, 7 ліпеня, Барыс Хамайда ў Віцебску выйшаў на вуліцу, каб адзначыць юбілей беларускага песьняра Янкі Купалы. У руках ён трымаў свежы нумар “Нашай нівы” з партрэтам Купалы і самаробны плакат. Гэта паслужыла падставай для яго затрыманьня. У той жа дзень у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска ён быў пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічыняў за ўдзел ў недазволеным пікетаваньні.








