Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 11 ліпеня 2007

“СУПОЛЬНАСЬЦЬ” ХОЧУЦЬ ЗЬЛІКВІДАВАЦЬ

Перспектыва закрыцьця навісла над чарговай пакуль яшчэ зарэгістраванай дэмакратычнай грамадзкай арганізацыяй – Менскім гарадзкім грамадзкім аб’яднаньнем “Цэнтар Супольнасьць”.

У псіхдыспансэры Грышчэню пераконвалі ў марнасьці яго дзейнасьці

Сёньня баранавіцкі моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня праходзіў псыханэўралягічную экспэртызу ў мясцовым дыспансэры.

У справе Кастуся Лукашова суд абвясьціў перапынак да 25 ліпеня.

Сёньня ў 11-30 павінен быў быць абвешчаны прысуд па крымінальнай справе актывіста Кастуся Лукашова. Нагадаем, што ўчора дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў пакараць грамадскага актывіста двумя гадамі ўмоўнага зьняволеньня.

Прысуд па справе Кастуся Лукашова пакуль не абвешчаны

Сёньня ў 11-30 у судзе Ленінскага раёну сталіцы павінен быць абвешчаны прысуд па справе актывіста Кастуся Лукашова. Нагадаем, што ўчора дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў пакараць грамадскага актывіста двумя гадамі ўмоўнага зьняволеньня

Скульптурны пленэр “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”

З 13 па 15 ліпеня ў Гродна пад кіраўніцтвам Гэніка Лойкі пройдзе скульптурны пленэр “Lehienda z piasku” - “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

Спэцкамэндатура ўзмацняе ціск на Артура Фінькевіча

Начальнік Магілёўскай спэцкамэндатуры падпалкоўнік Аляксандар Ламаза нагадаў Артуру Фінькевічу пра тое, што на яго як злоснага парушальніка рэжыму могуць завесьці крымінальную справу і зьмяніць месца адбываньня пакараньня.

У Гародні забаронена выстава Напалеона Орды

Паводле вынікаў пленэра “Шляхамі Напалеона Орды”, які прайшоў цягам мінулага тыдня, у Гродзенскай гарадской выставачнай зале сёння мелася адкрыцца выстава. Але давялося шукаць іншае месца. Гэта было планавае мерапрыемства, зацверджанае аддзелам культуры Гродзенскага гарвыканкаму яшчэ паўгады таму. Аднак, па ўсім, паўсталі ідэалагічныя праблемы.

Улады патрабуюць спыніць арганізаваны адпачынак у намётавым лагеры пад Менскам

Галоўны ідэолаг Валожыншчыны загадвае спыніць адпачынак, арганізаваны евангельскімі веруючымі, і прадаставіць спіс усіх хто ўдзельнічае ў мерапрыемстве. Юрысты лічаць гэтыя патрабаванні беспадстаўнымі і незаконнымі. Арганізатарам адпачынку з'яўляецца абшчына Рэлігійнага Аб'яднання Хрысціянаў Поўнага Евангелля "Царква Ісуса Хрыста" г. Мінска.

rating all.by Яндекс цитирования