Навіны за 13 ліпеня 2007
Рэформа правапісу – яшчэ адзін рычаг ціску на незалежны друк?
Праект закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” адобрылі 12 ліпеня дэпутаты парламенцкай камісіі па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічнаму прагрэсу і рэкамендавалі да разгляду на восеньскай сесіі. Дакумент плануецца прыняць менавіта ў форме закона, а не ўрадавай пастановы, як прапаноўвалі некаторыя чальцы камісіі.
Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі учора быў выпушчаны з упраўленьня міліцыі без складаньня пратаколу
Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі, а таксама два актывісты апазіцыі Мікалай Прыварнікаў і Павел Бараноўскі, былі затрыманыя ў цэнтры Мінска супрацоўнікамі КДБ нібыта за распаўсюджваньне агітацыйнай прадукцыі з запрашэньнем прыняць удзел у Еўрапейскім Маршы.
Адзін з найпрыгажэйшых беларускіх палацаў з паркам таемна прадаюць расейцам
Ваўкавышчыне пакуль пашанцавала з помнікамі старасьвеччыны. Дзясяткі зь іх уключаныя ў «Збор помнікаў», у Сьпіс гісторыка культурных каштоўнасьцяў. Сярод іх багата й старадаўніх панскіх сядзібаў. Напрыклад, у мястэчку Гнезна захаваўся будынак палацу з флігелямі і рэшткі рамантычнага парку з арыгінальнай воднай сыстэмай.
Вернікі-пратэстанты адстаялі свой намётавы лагер
Вернікі пратэстанцкай суполкі “Царква Ісуса Хрыста” адстаялі свой летнік у Валожынскім раёне, дзе адпачываюць каля сотні чалавек. Мясцовыя ўлады патрабавалі закрыць летнік, калі ня будуць выкананыя ўсе неабходныя працэдуры. Патрабавалі падаць сьпіс усіх удзельнікаў арганізаванага адпачынку, здабыць дазвол абласной адміністрацыі і камітэту ў справе рэлігіяў на правядзеньне летніка.
Новы конкурс стыпендый для студэнтаў з Беларусі
Паўночная Рада Міністраў заявіла пра адкрыцьцё новага конкурсу стыпендый для Беларусі. У сувязі з гэтым беларускія студэнты маюць дадатковую магчымасць падаць заяўкі на навучаньне ва Украіне, а ў асобных выпадках таксама ва ўніверсітэтах іншых краін, якія мяжуюць з Беларуссю.
“Маладыя дэмакраты” інфармуюць менчукоў
Учора ўвечары ў падземным пераходзе каля пляцу Якуба Коласа “Маладыя Дэмакраты” (моладзевая структура АГП) праводзіла сваю акцыю па інфармаваньні насельніцтва. Рабілася гэта праз распаўсюд інфармацыйнага буклета «Что Европейский союз может дать Беларуси?», у якім даволі падрабязна напісана пра прапановы ЭЗ афіцыйнаму Менску і пра 12 патрабаваньняў, якія гэты самы афіцыйны Менск павінен выканаць.
Каго расстрэльвалі ў лесе пад Гомелем?
Сустаршыні аргкамітэту ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў акадэмік Радзім Гарэцкі, гісторык Ігар Кузьняцоў і пісьменьнік Васіль Якавенка зьвярнуліся ў Гомельскі райвыканкам. Яны прапанавалі аб’ектыўна дасьледаваць парэшткі 70 ахвяраў, якія нядаўна адкапалі ў лесе каля Гомелю на незарэгістраваных могілках.
Пінскі гарвыканкам баіцца выгод ад партнёрства з ЕС
Актывіст Руху “За свабоду” Аляксандр Рамановіч быў затрыманы 12 ліпеня ў Пінску падчас акцыі Руху “За Свабоду” па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Еўрапейскага Саюзу, выконваючы 12 пунктаў ЕС. У актывіста перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі.








