Навіны за 16 ліпеня 2007
Судовае паседжанне па справе Яраслава Берніковіча перанесенае на 19 ліпеня
Сёння ў Глыбоцкім раённым судзе (Віцебская вобласць) адбылося паседжанне суда па справе актывіста Руху “За Свабоду” Яраслава Берніковіча. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Беларускія памежнікі не пусцілі польскага журналіста ў Маскву
Беларускія памежнікі не дазволілі праехаць з Варшавы ў Маскву карэспандэнту "Gazety Wyborczej" Вацлаву Радзівіновічу.
Аляксандр Мілінкевіч патрабуе КДБ спыніць пераслед за іншадумства
Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў зварот да старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі РБ С.Сухарэнкі і старшыняў абласных упраўленняў КДБ з патрабаваннем спыніць пераслед за іншадумства студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой па праграмах для рэспрэсаванай моладзі.
Што “кіруе балем” у беларускіх судах?
Жодзінскія праваабаронцы зьвярнуліся ў Камітэт па Правах Чалавека ААН і спадзяюцца на ягоную аўтарытэтную падтрымку ў абароне грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі.
Сёньня ў Глыбокім судзяць актывіста руху “За свабоду”
Сёньня раніцай ў Глыбоцкім раённым судзе пачаўся суд над актывістам руху “За Свабоду” Яраславам Берніковічам. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Як святкавалі ўгодкі Грунвальдскай бітвы ў Гародні
Каля 40 чалавек, пераважна моладзь, сабраліся надвячоркам 15 ліпеня ў Гародні, каб адзначыць чарговыя ўгодкі Грунвальдскай бітвы.
Крыж у памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў
У суботу, 14-га ліпеня на ўскрайку Ваўкавыску, што на Гарадзеншчыне, быў усталяваны памятны крыж, прысьвечаны ахвярам палітычных рэпрэсій.








