Навіны за 18 ліпеня 2007
КДБ не выпускае з краіны актывіста Руху “За Свабоду”
Камітэт дзяржаўнай бяспекі заблакаваў выдачу штампа на выезд ва ўсе краіны свету для актывіста Руху “За Свабоду”, аднаго з арганізатараў даезду беларускай моладзі на фестываль “Басовішча”, Андрэя Шарэнды. На думку актывіста, гэта звязана са спробамі ўлады сарваць арганізацыю даезда моладзі на фестываль беларускай музыкі, які пройдзе 19-21 ліпеня ў Польшчы.
Затрыманыя ў Бярозе актывісты адпушчаныя, літаратура канфіскаваная
Сёньня зранку ў Бярозе падчас акцыі Руху “За Свабоду” па інфармаваньню беларускага грамадзтва аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседзтва Еўрапейскага Саюзу былі затрыманыя актывісты Яўген Пракурат і Ільля Шыманскі.
Алесь Каліта: “Адпачываць няма калі, наперадзе шмат працы”
Пасля пятнаццаці сутак арышту старшыня Рады Моладзі БНФ Алесь Каліта пакінуў змушаны акрэсцінскі прытулак.
Гарадзенскае чынавенства засаромелася Хрыста
Гарадзенскія ўлады у другі раз адмовілі беларускаму скульптару Генадзю Лойку правесці ў горадзе ІХ мастацкі пленэр “Легенда з пяску”.
Затрыманыя актывісты Руху “За Свабоду” у Бярозе
Сёння ў Бярозе падчас акцыі Руху “За Свабоду” па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Еўрапейскага Саюзу былі затрыманыя актывісты Руху Яўген Пракурат і Ілля Шыманскі. У гэтыя хвіліны яны знаходзяцца ў мясцовым РАУСе.
Старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта сёньня выходзіць на волю
Моладзевы лідэр Алесь Каліта сёньня, 18 ліпеня пасьля 14-00 пакіне прыемнік-размеркавальнік на Акрэсціна, дзе быў вымушаны правесці 15 сутак.
Аляксандр Мілінкевіч адпушчаны без складання пратакола
Учора лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч пасля высвятлення супрацоўнікамі праваахоўчых органаў абставін яго знаходжання ў памежнай зоне ў Астраўцу адпушчаны без складання пратакола.








