Навіны за 23 ліпеня 2007
Моладзевых актывістаў судзяць за расцяжку над Нямігай
У судзе Цэнтральнага раёну Менска праходзіць суд над моладзевымі актывістамі, якія затрымалі яшчэ ў пятніцу, 20 ліпеня.
На Сяргея Гіркіна складзены пратакол за распаўсюд незарэгістраванай прадукцыі
Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні складзены сёньня ў Магілёве на грамадскага актывіста, інваліда дзяцінства Сяргея Гіркіна. Ён абвінавачаны ў парушэньні артыкулу 22.9 КаАП РБ (рапаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі) і можа быць пакараны грашовым штрафам да 20 базавых велічыняў.
Мінюст адмовіў у рэгістрацыі Руху “За свабоду”
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня Рух “За свабоду”. Афіцыйны адказ мінюсту атрымалі яго сузаснавальнікі ў суботу.
У суботу затрымлівалі моладзь, якая вярталася з “Басовішча”
Некалькі дзесяткаў чалавек, што вярталася з Польшчы з фэсту “Басовішча”, пратрымалі на гарадзенскім чыгуначным вакзале больш за гадзіну, а потым агледзелі рэчы і адпусьцілі. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” адзін з затрыманых Віктар Валько. Пяцём маладзёнам, сярод якіх адная дзяўчына, мытнікі зрабілі асабісты дагляд. Сярод іх былі, у прыватнасьці Франак Вячорка і студэнт-каліновец Яўген Скрабутан.








