Навіны за 28 ліпеня 2007
Спіс затрыманых пад час акцый да Дня абвяшчэньня суверэнітэту Беларусі 27 ліпеня
(Гэтая інфармацыя дапаўняецца і ўдакладняецца праваабаронцамі)
Франак Вячорка правёў ноч на Акрэсціна
У Менску пад час святкаваньня Дня прыняцьця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 27 ліпеня было затрымана блізу двух дзесяткаў актывістаў. Большасьць з іх пазней адпусцілі. Сярод тых, хто застаўся ў пастарунку Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня.
У Віцебску затрыманы Вячаслаў Токараў
Пад час святкаваньня дня прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ў Віцебску быў затрыманы кіраўнік гарадской філіі Партыі БНФ Вячаслаў Токараў. Як зафіксавалі на відэакамеру пераапранутыя супраўнікі міліцыі, менавіта ён запусціў у неба над горадам бел-чырвона-белы сцях на надзіманых шарах.








