Навіны за 31 ліпеня 2007
Алеся Шульжыцкага судзілі – судзілі і …не асудзілі
Аляксандр Дзямешчык, суддзя суда Смаргонскага раёна, 30 ліпеня вынес пастанову па адміністрацыйнай справе ў дачыненьні да грамадскага актывіста Уладзіміра Шульжыцкага.
Праваабаронцы “Вясны” спрабуюць зарэгістравацца ізноў
Ініцыятыўная група праваабаронцаў 23 ліпеня падала ў Міністэрства юстыцыі дакументы для рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”. У той час, калі ўлады ліквідуюць многія грамадскія арганізацыі і адмаўляюць ім у рэгістрацыі, як гэта зусім нядаўна сталася з праваабарончым рухам “За свабоду”, група беларускіх праваабаронцаў вырашыла аб’яднацца. Аб прычынах, якія паўплывалі на такое рашэньне і аб становішчы з правамі грамадзян на асацыяцыю ў Беларусі расказвае віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі:








