Навіны за 2 жніўня 2007
Праваабаронцы за стварэньне незалежнай псіхіятрычнай экспертызы
Міжнародная асацыяцыя абароны правоў чалавека выступіла ініцыятарам стварэння ў Беларусі незалежнай псіхіатрычнай экспертызы. Падставай для такого рашэння, як заяўляюць праваабаронцы, сталіся факты рэпрэсіўнай псіхіатрыіі ў адносінах да беларускіх грамадзянаў.
Лукашэнка за ўмацаваньне кантролю за электроннымі мэдыямі
Лукашэнка сёньня ў часе наведваньня рэдакцыі газэты "Советская Белоруссия" у прыватнасьці сказаў, што распаўсюджаныя “жоўтай прэсай” чуткі аб кадравых перастаноўках зьяўляюцца звычайным прэсінгам: "Жоўтая прэса” перажывае, хто там наступны, каго здымуць, пачалі мусоліць фігуру прэм'ер-міністра. Гэта звычайны прэсінг. Яго можна было б у нейкай ступені пазьбегнуць, калі б мы абнародавалі поўную інфармацыю аб тым, што сапраўды адбываецца вакол тых або іншых людзей і падзей".
У Менску пасьля ператрусу затрыманыя моладзевыя актывісты, лёс Зьміцера Лісіенкі невядомы
Мінулай ноччу людзі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, уварваліся ў кватэру на вуліцы Палявой, 26, якую здымае Крысьціна Шацікава ў Менску. Пры гэтым было заяўлена, што ўсіх прысутнічаючых падазраюць у незаконным знаходжаньні ў чужым памяшканьні і крадзяжы маёмасьці. Гэта міліцыянты і запісалі ў рапарце.
Сустрэнь палітвязьня!
Сёньня 2 жніўня, выходзяць на волю з ізалятара часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна, актывісты моладзевага руху - Сяргей Клюеў, Валянцін Сакалоўскі і Аляксей Бондар.
Штраф за адну налепку
Учора Сябра Партыі БНФ Сьцяпана Сьвідзерскага пастановаю адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну Горадні аштрафавалі на 4 базавыя велічыні. Хлопца абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 21.14 КаАП РБ (Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў і гарадзкіх пасёлкаў) за тое, што ён наляпіў адну (і гэта зафіксавана ў пратаколе) налепку на будынак па адрасе вуліца Савецкая, 15.








