Навіны за 3 жніўня 2007
Абласны суд у Берасьці на баку дзяржаўных чыноўнікаў
Былыя супрацоўнікі Берасцейскага абласнога тэлебачання Лілія Драгачынская і Вольга Шутава у касацыйным парадку абскарджвалі рашэньне суда Ленінскага раёна Брэста. Гэтая скарга была адхілена 2 жніўня Брэсцкім абласным судом.
Пад Валожынам студэнтаў прымушаюць згарнуць летні лагер
Сёньня раніцай супрацоўнікі Валожынскага РУУС, а таксама супрацоўнікі раённай санэпідэмстанцыі зьявіліся ў намётавым лягеры ля ракі Іслач на Валожыншчыне, дзе другі дзень адпачываюць прадстаўнікі ЗБС і дэмакратычных моладзевых арганізацый і загадалі моладзі згарнуць лагер.
Жанна Літвіна: Рыхтуецца пасягальніцтва на інтэрнэт-СМІ
З просьбай пракаментаваць заяву А. Лукашэнкі аб неабходнасці спыніць “анархію” ў Інтэрнэце прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярнулася да старшыні БАЖ Жанны Літвіной, да намесніка старшыні арганізацыі, галоўнага рэдактара інтэрнэт-сайту газеты “Салідарнасць” Аляксандра Старыкевіча, а таксама да Генеральнага дырэктара УП “Надёжные программы”, старшыні Рады дырэктароў TUT.BY Юрыя Зісера.
Дзеяньні ашмянскіх мытнікаў і супрацоўнікаў КДБ абскардзіць у судзе лідэр моладзі партыі БНФ Алесь Каліта
Моладзевы лідэр Алесь Каліта падрыхтаваў зыск у суд аб спагнаньні з супрацоўнікаў ашмянскай мытні і КДБ матэрыяльнага ўрону, які актывіст панёс па прычыне наўмыснага пашкоджаньня ноутбука.
“Малады фронт” падаў у суд супраць упраўленьня юстыцыі
Управа Маладога Фронту падала зыск у суд горада Менска супраць Упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкама з патрабаваньнем прытрымлівацца закону аб грамадзкіх аб'яднаньнях і зарэгістраваць Малады Фронт.
Міжнародная падтрымка Франака Вячоркі
Сёньня ў другой палове дня са спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсьціна выходзіць на волю сябра Рады моладзі БНФ старшыня культурніцкай камісіі партыі БНФ Франак Вячорка.
Актывістаў, затрыманых разам са Зьміцерам Лісіенка, пакаралі штрафамі
Суд Ленінскага раёну Менску аштрафаваў учора моладзевых актывістаў апазыцыі Яну Карповіч, Сержука Палаўкова і Артура Дасанава на дзьве базавыя велічыні - 62 тысячы рублёў.
Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ
Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай на 6 месяцаў. Паседжаньне скончылася ўчора а 17:40 менскага часу. Рашэньне ўступіла ў сілу адразу пасьля зачытваньня прысуду і ня можа быць абскарджана.








