Навіны за 8 жніўня 2007
Смалявіцкі раённы суд апраўдаў хлопца, абвінавачанага міліцыянтам у брыдкаслоўі
7 жніўня ў горадзе Смалявічы, што на Меншчыне, на цэнтральнай плошчы насупраць райвыканкаму была праведзена акцыя пад назвай «Дзе Сьвятло?». Праз некаторы час участковы міліцыянт затрымаў маладзёна Аляксандра Сырычко і склаў на яго адміністратыўны пратакол за нібыта хуліганцкія паводзіны. Аднак сёньня мясцовы суд апраўдаў хлопца.
7 жніўня ў Менску былі затрыманыя лідэры моладзі БНФ Сяржук Семянюк і Ірына Сьмяян
Падчас затрыманьня каля станцыі мэтро "Усход" яны разам зь іншымі актывістамі моладзі БНФ раздавалі друкаваныя віншаваньні з 490-годзьдзем выхаду першай беларускай друкаваная кнігі, выдадзенай у 1517 годзе Францыскам Скарынам.








