Навіны за 9 жніўня 2007
Сёньня ў Наваполацку ўначы быў затрыманы грамадзкі актывіст Аляксей Трубкін.
Моладзевы актывіст ішоў па вуліцы Алімпійскай, калі яго спыніў міліцэйскі патруль. Без усялякіх тлумачэньняў з боку міліцыянтаў, Аляксея абшукалі і знайшлі ў кішэні некалькі налепак з лагатыпам Еўрапейскага маршу за свабоду.
Тэлепраект Аляксандра Зімоўскага выклікаў пратэсты эколагаў
Група актывістаў Беларускага экалагічнага руху распаўсюдзіла адкрыты зварот да грамадзян краіны з нагоды рэкламавання на айчынным тэлебачанні забойстваў жывёлаў у Нацыянальных парках Беларусі.
Франак Вячорка апраўданы
Адбыўся суд над кіраўніком культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франакам Вячоркам, які абвінавачваўся ў парушэньні арт. 21.14 Адміністрацыйнага кодэксу РБ (Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў і гарадзкіх паселішчаў).
БАЖ атрымаў адказ з Палаты прадтаўнікоў на афіцыйны запыт аб абмежаваньні свабоды слова
Камісія па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў лічыць, што працэдура ўзгаднення размяшчэння СМІ з мясцовымі органамі ўлады зусім не абмяжоўвае свабоды стварэння СМІ.








