Навіны за 10 жніўня 2007
Натальля Радзіна: Інтэрнэт выстаіць
Калі будуць закрытыя апазыцыйныя інтэрнэт?сайты, то людзі сыдуць у блогі. Розьніца толькі ў тым, што блогі, як усё несыстэмнае, заўсёды былі больш радыкальнымі. На пытаньні «Нашай Нівы» адказвае Натальля Радзіна, рэдактарка самага папулярнага беларускага сайту charter97.org «Хартыя» 97 — Навіны зь Беларусі».
Затрыманьні маладафронтаўцаў у Салігорску
Сёньня з самае раніцы блізу 10 супрацоўнікаў міліцыі і службы аховы затрымалі 4 актывістаў моладзевага руху, сярод якіх Ільля Шыла, Андрусь Тычына і Барыс Пархамчук, якія вярталіся з маладафронтўскага летніку. Прычынаю затрыманьня стаўся нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, што юнакі трымалі ў рукох.
Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацоўніцтва з КГБ
Выклік у дэканат, размова з невядомымі, але абазнанымі ў вашым прыватным жыцьці дзядзькамі, прапанова даць інфармацыю ў абмен на вырашэньне праблемаў з вучобай, прозьба нікому не казаць пра размову, прапанова падпісаць пагадненьне пра супрацоўніцтва... У апошні час даводзілася па некалькі разоў выслухоўваць падобныя гісторыі ад моладзі: хлопцаў і дзяўчат, студэнтаў і не студэнтаў. Як вы ўжо здагадаліся, гаворка ідзе пра КГБ.
Горадня: пікет у абарону палітычных вязьняў забаранілі
Пра гэта заяўнікам, сябрам Беларускага Хэльсынскага камітэту — Раману Юргелю і Сьвятлане Рудкоўскай, а таксама сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Янушкевічу паведамілі праз тэлефон сёньня раніцай зь Ленінскага РУУС Горадні.
Прадаецца помнік рэспубліканскага значэння!
Ён месціцца ў вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна і сёння ў гаротным стане. Гэта сведчанне таго, як дзяржава насамрэч ставіцца да гістарычнай спадчыны.
9 жніўня Мінюст афіцыйна заявіў пра прыпыненне дзейнасці цягам шасці месяцаў Партыі камуністаў Беларускай
Мінюст паведамляе, што падставай для прыпынення дзейнасці апазіцыйнай кампартыі сталіся парушэнні з боку кіраўніцтва партыі, якія пацяглі за сабой шэраг пісьмовых папярэджанняў на працягу 2006-2007 гадоў.
9 жніўня ў Гомелі быў затрыманы моладзевы лідэр Андрусь Цянюта
Рэгіянальны лідэр Маладога Фронту Андрусь Цянюта быў затрыманы ў цэнтры Гомеля на вуліцы Палескай невядомымі ў цывільным. Як высьветлілася, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія суправадзілі моладзевага актывіста ў аддзел міліцыі Чыгуначнага р-на.








