Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 13 жніўня 2007

“Пан-Эўропа” як альтэрнатыва песімістычнаму погляду на сучасную цывілізацыю

19 жніўня на сядзібе БНФ а 18-й гадзіне адбудзецца прэзэнтацыя кнігі першага ідэёляга Аб’яднанай Эўропы графа Рыхарда Нікаласа фон Кудэнхове-Калергі “Пан-Эўропа”.

Акцыя салідарнасці адбудзецца на мяжы з Беларуссю

16 жніўня ва Украіне адбудзецца акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якая будзе называцца «Салідарнасць на мяжы». Удзельнікі акцыі правядуць інфармацыйны пікет на пункце пераходу ўкраінска-беларускай мяжы ў Чарнігаўскай вобласці на трасе Кіеў–Мінск. Мэта акцыі – інфармаванне пра рэальную сітуацыю з правамі і свабодамі ў Беларусі.

Баранавічы: Віктару Парначову загадалі не адключаць тэлефоны

Сёньня 22-гадовы жыхар Баранавічаў Віктар Парначоў атрымаў загад мясцовых міліцыянтаў не адключаць свае хатні і мабільны тэлефоны. Юнак папярэджаны пра магчымы тэрміновы выклік ў Баранавіцкае ўпраўленьне ўнутраных справаў.

Навошта патрэбна членства ў БРСМ?

Грамадскае аб’яднаньне БРСМ згодна са сваім Статутам мае на мэце ствараць умовы для “ўсебаковага развіцьця моладзі і раскрыцьця яе творчага патэнцыялу, садзейнічаць стварэньню ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа”. Абвешчаныя памкеньні, для чалавека недасведчанага, самыя чыстыя, ледзьве не святыя – выхаваць патрыёта сваёй Бацькаўшчыны.

Страйкаваць 1 верасня пагадзіліся прадпрымальнікі з 18 гарадоў Беларусі

Прадпрымальнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі 1 верасня выйдуць на страйк з нявыплатай падаткаў. Падставай для правядзення акцыі пратэсту сталі надзвычай частыя праверкі дзейнасці прадпраемстваў, пасля якіх тавар канфіскоўваецца.

Праваабаронцу затрымалі за збор ахвяраванняў

Супрацоўнікі чыгуначнага РАУС Віцебска затрымалі вядомага праваабаронцу Валерыя Шчукіна, калі ён збіраў ахвяраванні грамадзянаў на выплату маральнай шкоды Таццяне Буевіч, якая падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы выконвала абавязкі сакратаркі пры старшыні абласной камісіі.

Масавая бойка моладзі зь міліцыянтамі ў клюбе «Арэна»

11 жніўня ў 20 гадзін 20 хвілінаў у клюбе “Арэна” (вул.Талбухіна) быў гвалтоўна спынены канцэрт памяці вядомага ў Менску Ільлі Куркова па мянушцы "Сьмятана", які трагічна загінуў 40 дзён таму ва ўзросьце 19 год. Арыштаваныя пяць чалавек, у тым ліку музыканты.

Севярынца не выпускаюць за мяжу

Моладзевага лідэра Паўла Севярынца не выпускаюць за межы Беларусі. У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага раёна Вшцебску палітыку адмовіліся ставіць штамп, які дазваляе выезд з краіны. «Супрацоўнікі аддзела параілі звярнуцца да іх пасля 15 жніўня. У гэты дзень мінаюць два гады абмежавання свабоды, да якіх мяне прысудзілі. Аднак пры ўмоўна-датэрміновым вызваленні чалавека не абмяжоўваюць у перамяшчэнні. Па законе я проста павінен быў даць падпіску, што не буду пакідаць межы краіны больш як на месяц», – паведаміў Павел Севярынец прэс-цэнтру Хартыі’97.

Арышт за нацыянальны сьцяг

У пятніцу з самае раніцы блізу 10 супрацоўнікаў міліцыі і службы аховы затрымалі 4 актывістаў моладзевага руху, сярод якіх Ільля Шыла, Андрусь Тычына і Барыс Пархамчук. Маладзёны вярталіся з моладзевага летніку. Прычынаю затрыманьня стаўся нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, што юнакі трымалі ў рукох.

rating all.by Яндекс цитирования