Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 14 жніўня 2007

Сяржук Клюеў падае скаргу ў Пракуратуру

Актывіст Маладых Дэмакратаў Сяржук Клюеў падаў заяву ў пракуратуру на дзейнасць супрацоўнікаў міліцыі. Сяржук был арыштаваны 24 ліпеня напярэдадні святкавання Дня прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі і быў осуджаны на 10 сутак. Пад час арышту ён патрапіў у шпіталь. Менавіта ўмовы ўтрымання ў шпіталі і сталі нагодай, з якой Сяржук падаў заяву ў пракуратуру.

Магілёў: міліцыя са зброяй блякавала прыватны дом

Міліцыя блякавала прыватны дом у Магілёве (вуліца Чкалава, 16), дзе адбываецца сэмінар актывістаў апазыцыйнага моладзевага руху з удзелам прадстаўнікоў польскіх няўрадавых арганізацыяў.

Вызначана дата правядзеньня Еўрапейскага марша “За Свабоду”

Еўрапейскі марш “За Свабоду” заплянаваны на 14 гадзін 14 кастрычніка. Як паведаміў на сёньняшняй прэс-канферэнцыі старшыня Аргкамітэту Эўрапейскага маршу Віктар Івашкевіч, вызначаны маршрут, якім удзельнікі маршу пройдуць па сталіцы. Ён праляжа ад Кастрычніцкай плошчы па ходніках праспекта Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа і затым да новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі, дзе адбудзецца мітынг.

Рэпарцёры без межаў» асудзілі сітуацыю з свабодай слова ў Беларусі

Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" асудзіла адмову камісіі па правах чалавека і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разгледзець запыт грамадскай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) аб адпаведнасці Канстытуцыі артыкула 10 дзейнага закона аб друку, паведамляе БелаПАН.

rating all.by Яндекс цитирования