Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 20 жніўня 2007

Севярынца судзяць сёньня

Моладзевага лідэра Паўла Севярынца вязуць у суд Маскоўскага раёну Берасьця. Яго і яшчэ 30 чалавек затрымалі ўчора ў гэтым абласным цэнтры на сходцы актывістаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. На пятнаццаці чалавек былі складзеныя пратаколы і суды над імі пройдуць 22 жніўня.

Чаму на шматпакутнай Беларусі ёсьць “Лінія Сталіна" і існуе РНЕ?

Інфармацыя пра актыўную дзейнасьць філіяў РНЕ ў Беларусі, якая раз-пораз сустракаецца ў незалежным друку і электронных СМІ, і гэтак жа актыўна замоўчваецца на дзяржаўных тэлеканалах і ў прэсе, сведчыць толькі пра адно: яна – дзяржава – ні прычым, яна, па-сутнасьці, не супраць.

Віцебская філія РНЕ палохае мясцовых актывістаў

Напрыканцы мінулага тыдня віцебскія актывісты атрымалі лісты з пагрозамі, падпісаныя Віцебскім аддзяленьнем РНЕ (Расійскае нацыянальнае адзінства). Нагадаем, штэ гэта другая спроба псіхалагічнага запалохваньня дэмакратычнага асяродку абласнога цэнтра.

Забаронены канцэрт рок-гурту «N.R.M.»

Выступленьне рок-гурту “N.R.M.” мелася адбыцца ў Магілёве 9 верасьня на пляцоўцы дыска-клюбу “Ліга”. Арганізоўваць канцэрт браўся Магілёўскі гарадзкі цэнтар культуры і адпачынку.

У Ждановічах адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў

У гандлёвым цэнтры Ждановічы ў павільёне “Сьвет моды” адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў. Мітынг быў справакаваны некалькімі супрацоўнікамі падатковай інспэкцыі, якія зрабілі ў адной прадпрымальніцы кантрольную закупку і пасьля намагаліся сканфіскаваць у яе футры на буйную суму грошай.

Велапрабег у Салігорску скончыўся затрыманьнямі і зьбіцьцём удзельнікаў

Велапрабег, які ладзілі ў нядзелю актывісты Салігорскага Маладога Фронту завяршыўся затрыманьнямі і зьбіцьцём яго удзельнікаў.

Івацэвічы: Міліцыя затрымала групу моладзевых актывістаў

Група маладых людзей - у бальшыні гэта сябры Моладзі БНФ - якая адпачывала ў Івацэвіцкім раёне, папярэдне наведаўшы памятныя мясьціны ў Косаве, сёньня была затрыманая івацэвіцкай міліцыяй.

У Менску прайшоў “Сацыяльны форум”

У менскай штаб-кватэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі 19 жніўня прайшоў “Сацыяльны форум”. Прадстаўнікі прадпрымальніцкіх, моладзевых арганізацыяў, чарнобыльцаў, дэпутатаў мясцовых саветаў і праваабаронцаў шукалі агульныя падыходы да вырашэньня праблемаў, зьвязаных з парушэньнем уладамі правоў чалавека.

Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам

Як паведамлялася раней, у Берасьці 19 жніўня былі затрыманы ўдзельнікі прэзэнтацыі кніг Паўла Севярынца. Падрабязнасьці – на Радыё Свабода.

rating all.by Яндекс цитирования