Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 23 жніўня 2007

Ці зарэгіструюць “Вясну”?

Сёньня Міністэрства юстыцыі Беларусі павінна было вызначыцца, ці зарэгіструе яно грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”. Месяц таму група праваабаронцаў падала адмысловыя дакумэнты на рэгістрацыю. Аднак у Мінюсьце пакуль не паведамілі аб прынятым рашэньні.

Абласны суд адмовіў Тацяне Севярынец ва ўзнаўленьні на працы

Тацяна Севярынец зьвярнулася да Судовай калегіі Віцебскага абласнога суду з тым, каб адмяніць рашэньне Першамайскага раённага суду, які пацьвердзіў законнасьць ейнага звальненьня. Аднак абласны суд ейнай скаргі не задаволіў. Маці вядомага палітыка, настаўніцу расейскай мовы вышэйшай катэгорыі з амаль 35-гадовым працоўным стажам звольнілі зь сярэдняй школы №40, нібыта, за прагулы.

Суд над Іванам Шылам адбудзецца 4 верасьня

4-га верасьня а 10-й гадзіне ў судзе Салігорску распачнецца разгляд крымінальнай справы сябра Маладога фронту Івана Шылы. Пра гэта карэспандэнту belpa паведаміў сам моладзевы актывіст. Шаснаццацігадовага Івана Шылу абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу РБ).

Скарга Крысціны Шацікавай не задаволена

Калегія Магілёўскага абласнога суда на чале з намесьнікам старшыні абласнога суду Ігарам Трошкам не задаволіла індывідуальную скаргу актывісткі Крысьціны Шацікавай на рашэньне Ленінскага суду Магілёва, якое адмяніла пастанову мясцовай пракуратуры.

Берасьцейскія суддзі бяруць “тайм-аут”

Адміністратыўных судоў над затрыманымі ў Берасьці 19 жніўня ўдзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты з лесу” на гэтым тыдні, хутчэй за ўсё, ня будзе.

Суд Віцебскай вобласці разгледзіць скаргу Таццяны Севярынец

Віцебскі абласны суд разгледзіць сёння скаргу актывісткі Руху “За Свабоду” Таццяны Севярынец на рашэнне Першамайскага райсуда, які 18 чэрвеня адмовіў ёй у аднаўленні на працы.

Сёньня стане вядома, калі будуць судзіць наступнага маладафронтаўца

Сёньня суд Салігорскага раёну Менскай вобласьці мусіць вызначыць, калі адбудзецца судовае паседжаньне па разглядзе крымінальнае справы актывіста незарэгістраванага “Маладога Фронту” Івана Шылы.

Тэатр на свабодзе

Рэжысёры, акцёры і гледачы «Свабоднага тэатра», у тым ліку яго кіраўнік Мікалай Халезін, сёння ў палову другога ночы былі вызваленыя з УУС Савецкага раёна Менска. У аддзяленні міліцыі людзей прымусілі напісаць тлумачальныя запіскі, аднак, пратаколы ў дачыненні затрыманых складзеныя не былі. На свабодзе таксама французскі рэжысёр Крысціян Бенедэцці, яго асістэнтка Ніна Рэно, адміністратар французскага тэатра-студыі «Артфотвиль» Жэром Інпеледзері і два выкладчыкі адной з галандскіх вышэйшых тэатральных школ. Усе ашаломленыя – упершыню беларускія амапаўцы разганялі не мірную дэманстрацыю дэмакратаў, а прэм`ерны паказ спектакля, пастаўленага французскім рэжысёрам па п`есе Эдварда Бонда «11 кашуль».

Амбасада Францыі высвятляе дэталі арышту сваіх грамадзян

Амбасада Францыі ў Менску здаволенае вызваленнем французскіх грамадзян, затрыманых 22 жніўня падчас прэм`еры спектакля "Свабоднага тэатра". Як паведамілі БелаПАН у дыпмісіі Францыі, супрацоўнікі амбасады ў сапраўдны момант высвятляюць усе дэталі таго, што адбылося.

Беларусь уводзіць візавыя санкцыі супраць амерыканскіх службоўцаў

Беларусь уводзіць візавыя абмежаванні для амерыканскіх службоўцаў у адказ на рашэнне Дзярждэпартамента ЗША аб пашырэнні спісу неўяздных беларускіх грамадзян у ЗША. "У адказ на недружалюбныя дзеянні ЗША Беларусь будзе здзяйсняць адпаведныя візавыя абмежаванні ў дачыненні пэўных катэгорый амерыканскіх афіцыйных асоб", – заявіла "Інтэрфаксу" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Уладзімір Шчэрбань, рэжысёр: «АМАП устроіў дрэнны і недарэчны спектакль»

Рэжысёр «Свабоднага тэатра» Уладзімір Шчэрбань пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 арышты людзей, якія прыйшлі на прэм`еру беларускага «Свабоднага тэатра».

Упершыню ў гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва быў гвалтоўна разагнаны спэктакль, а ўсе творцы і гледачы затрыманыя.

Здарылася гэта 22 жніўня ў Менску а 20-й 30. Супрацоўнікі палку міліцыі асобага прызначэньня ўварваліся ў прыватны дом, дзе адбываўся паказ спэктакля экспэрымэнтальнага "Свабоднага тэатра" паводле п'есы Эдварда Бонда "11 кашуляў".

rating all.by Яндекс цитирования