Навіны за 28 жніўня 2007
Моладзь далучаецца да Эўрапейскага маршу
Дэмакратычныя моладзевыя арганізацыі Беларусі падтрымліваюць ідэю правядзеньня Эўрапейскага Маршу й возьмуць у ім самы актыўны ўдзел. Пра гэта было заяўлена сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі, што адбылася ў сядзібе Партыі БНФ. Асноўнымі ў часе маршу будуць лёзунгі аб эўрапейскім выбары Беларусі й памкненьні краіны далучыцца да цывілізаванай сямьі эўрапейскіх народаў. Але ня толькі.
Фэст беларускага року “Права быць свабодным!” чакае Вас!
22 верасьня 2007 года ў Луцку (Украіна), цэнтральным парку імя Лесі Украінкі адбудзецца вялікі канцэрт “Фэст “Права быць Свабодным!” з удзелам зорак беларускага рока і украінскіх каманд!
Толькі кожная дзесятая кніга, выдадзеная сёлета, напісаная па-беларуску
Сёлета ў першым паўгоддзі ў Беларусі выдадзена амаль 7 тысяч кніг і брашур тыражом 27,6 мільёнаў асобнікаў, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.
Тацяне Севярынец не дазволілі сустрэцца з сынам
Сёньня Тацяне Севярынец – маці асуджанага ў Берасьці на 15 сутак палітыка Паўла Севярынца – не далі дазволу на сустрэчу з сынам.
Прысуд, вынесены Паўлу Севярынцу, будзе абскарджаны
27 жніўня пададзена скарга на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста, які 22 жніўня прыгаварыў апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца да 15 сутак арышту па ч. 3 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу года).
Магілёў: непаўналетнія моладзевыя актывісты – на волі
Тры з паловай гадзіны прабылі непаўналетнія моладзевыя актывісты Расьціслаў Панкратаў і Алег Каштанаў у пастарунку Ленінскага ўпраўленьня міліцыі Магілёва. У пастарунак актывістаў даставілі на загад намесьніка начальніка абласной управы міліцыі блізу восьмай вечара. Міліцыянт нібыта бачыў, як хлопцы распаўсюджвалі бел-чырвона-белыя стужкі і адзін аднаму перадавалі вялікага памеру бел-чырвона-белы сьцяг.
Cуд апраўдаў Насту Азарку, Алеся Жукава і Арцёма Дубскага
Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насту Азарку, Алеся Жукава і старшыню Асіповіцкай філіі "Моладзі БНФ" Арцёма Дубскага, якіх затрымалі ў Нясвіжы ўначы 25 жніўня, вінавацілі ў дробным хуліганстве. Падставай для абвінавачаньня стаў надпіс на плоце, які напісалі маладафронтаўцы: “Беларусь – гэта сьвятое”. Міліцыянты сьцьвярджалі, што гэты выраз ёсьць абразай грамадства. Аднак адвакат Аляксандр Галіеў пераканаў суддзю Дзьмітрыя Гвазда ў тым, што знявага і абраза ў гэтым выразе адсутнічаюць. Акрамя таго, адвакат спасылаўся на норму новага Адміністратыўнага Кодэксу, па якой меў месца адміністратыўны саўдзел, што ў пратаколах не было адлюстравана належным чынам.








