Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Навіны за 6 верасьня 2007

Моладзевы сайт абвясьціў фотаконкурс

www.uff-by.org аб’яўляе ФОТАКОНКУРС “Іскры лета-2007?! Лета прайшло, але добрыя ўспаміны засталіся. Калі вы лічыце, што менавіта ваш адпачынак - самы яркі і запамінальны, калі вы можаце гэта даказаць, то смела прымайце ўдзел у нашым конкурсе. З 6 верасня па 6 кастрычніка дасылайце на адрас uff.travelling@gmail.com самые цікавыя, незвычайныя, смешныя, шакуючыя і рамантычныя фотаздымкі вашага летняга адпачынку.

“Моладзевы бюлетэнь” прыцягнуў увагу міліцыянтаў

Учора, 5 верасня, каля 20-00 ў Магілёве за распаўсюд “Моладзевага бюлетэня” былі затрыманы трое юнакоў. Гэта здарылася ў цэнтры гораду на пешаходнай вуліцы Ленінскай. У моладзевых актывістаў Алеся Анісімава, Кастуся Яўсеева, Арцёма Давыдава міліцыянты сканфіскавалі 173 асобнікі “Моладзевага бюлетэня”. (Даведка ПЦ “Вясна”: Моладзевы бюлетэнь UFF-BY.org” – гэта неперыядычнае маланакладнае студэнцкае выданьне пра культуру, мастацтва і студэнцкае жыцьцё ў Беларусі. Сканфіскаваны нумар быў прысвечаны фэстывалю “Басовішча-2007”). Непаўнагадовых юнакоў трымалі ў міліцыі больш за тры гадзіны.

Ля сядзібы Партыі БНФ у Менску затрыманы невядомы мужчына (дапоўнена)

Літаральна некалькі хвілінаў таму ў Менску каля сядзібы Партыі БНФ па праспекце Машэрава 8, быў затрыманы невядомы мужчына сталага ўзросту. Супрацоўнікі міліцыі завялі яго ў вароты Акадэміі МУС. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, затрыманы перад гэтым наведаў Управу БНФ і выйшаў адтуль з асобнікам бюлютэня “За свабоду”. Зараз праваабаронцы высвятляюць яго прозвішча.

rating all.by Яндекс цитирования