Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Навіны за 7 верасьня 2007

Максіма Губарэвіча чакае суд

Сёння, як ужо паведамлялася раней, супрацоўнікі КДБ забралі з працы гарадзенскага грамадзка-палітычнага актывіста Максіма Губарэвіча дзеля размовы. Пра што з ім “размаўлялі” невядома. Але як толькі Максім выйшаў з УКГБ яго яшчэ раз затрымалі. На гэты раз ужо супрацоўнікі міліцыі. На Максіма склалі пратакол за брудную лаянку матам на вуліцы. Зараз актывіста чакае суд.

Сяргея Салаша папярэджвае пракуратура

Сяргей Салаш, барысаўскі актывіст грамадскай кампаніі “За чысты Барысаў” атрымаў афіцыйнае папярэджаньне Пракуратуры Барысаўскага раёну. У прыватнасьці, пракурор Барысаўскага раёна В. Шпакоўскі паведамляе актывісту, што паколькі грамадская ініцыятыва не праходзіла дзяржаўнай рэгістрацыі, то ўдзел у такім грамадскім аб’яднаньні альбо фондзе, падлягае крымінальнай адказнасьці па артыкуле 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэпублікі Беларусь.

На мяжы затрымліваюць актывістаў

Вядомы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст, старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ “Гродна-Азот” Сяргей Антусевіч у чарговы раз падпаў пад узмоцнены агляд на беларуска-польскай мяжы.

У Гародні Максіма Губарэвіча забралі супрацоўнікі КДБ

У пятніцу раніцай, на працу да грамадзка-палітычнага актывіста з Гародні Максіма Губарэвіча завіталі супрацоўнікі КДБ. Яны ўласнаручна перадалі Максіму павестку, паводле якой той мусіць з’явіцца ў Упраўленне КДБ для дачы тлумачэнняў. Якія гэта тлумачэнні і наконт чаго, у павестцы не было пазначана, а супрацоўнікі КДБ не захацелі растлумачыць больш.

У Бабруйску былі затрыманыя моладзевыя актывісты

Сяргея Лацінскага, Мікіту Быцэнку і яшчэ двух маладых людзей, імя аднаго з якіх Федар затрымалі 6 верасьня каля дзевяці гадзін вечара ў Бабруйску. У той дзень яны дапамагалі мясцоваму праваабаронцу Ігару Ходзьку рамантаваць ягоны прыватны дом.

Эўразьвяз патрабуе ад афіцыйнага Менску дэмакратычных зьменаў

Эўразьвяз выказвае занепакоенасьць чарговымі арыштамі грамадзкіх актывістаў у Беларусі. Прадстаўніца Эўракамісіі заявіла, што Эўразьвяз адхіляе прапановы афіцыйнага Менску аб эканамічным супрацоўніцтве, бо ўмовай супрацоўніцтва зьяўляюцца дэмакратычныя зьмены ў Беларусі.

rating all.by Яндекс цитирования