Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 11 верасьня 2007

ТБМ запрашае абмеркаваць зьмены ў правапісе

У сувязі са з’яўленнем на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі Праекта Закона «Аб змяненнях у беларускім правапісе і пунктуацыі», Таварыства беларускай мовы распачало кампанію па арганізацыі грамадскага абмеркавання. Паводле Заявы Сакратарыята ТБМ, прынятай 31 жніўня, плануецца правядзенне круглага стала.

У Мінску ўручылі прэміі імя Дзмітрыя Завадскага і дыплом імя Ігара Герменчука

10 верасьня ў Мінску тры беларускія журналісты – Генадзь Барбарыч, Анатоль Гатоўчыц і Наталля Макушына – атрымалі прэміі Дзмітрыя Завадскага “За мужнасць і прафесіяналізм”, якую штогод уручаюць расійскі “Первый канал” і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Цырымонія ўручэння была прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў, які адзначаўся 8 верасня.

Пракуратура Віцебскага раёну адмовіла былому дэпутату Палаты прадстаўнікоў Сяргею Скрабцу ўзбудзіць крымінальную справу.

Сяргей Скрабец перакананы, што ў калёніі “Віцьба-3” махляры падрабляюць асабісты подпіс Аляксандра Казуліна.

Школьнікаў, якія наведвалі «Свабодны тэатр», выклікаюць у КДБ

Ужо трох наведвальнікаў спектаклю 22 жніўня, затрыманых міліцыяй, выклікалі ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў і КДБ, паведаміла дырэктарка «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда, . Усе выкліканыя — непаўналетнія навучэнцы менскіх школаў. Падчас «размоў» іх упэўнілі, што яны ня змогуць паступіць у ВНУ Беларусі, а пры паўторным наведваньні «Свабоднага тэатру» будуць “адлічаныя са школ”.

Яраслава Грышчэню аштрафавалі на 930 тысячаў рублёў і вярнулі кампутар

Сёньня ў Баранавічах абвешчаны прысуд па справе актывіста “Маладога фронту” Яраслава Грышчэні. Нагадаем, што пракурор прапанаваў пакараць актывіста турэмным зьняволеньнем на 1 год умоўна. Аднак суддзя Васіль Петрыў прыняў рашэньне аб пакараньні Грышчэні штрафам у памеры 30 базавых велічынь, або 930 тысяч рублёў. Акрамя таго Яраславу Грышчэню будзе вернуты сканфіскаваны кампутар.

Лідэр моладзі БНФ Алесь Каліта выйшаў на волю

Сёньня ў Салігорску выйшаў на волю Алесь Каліта. Нагадаем, што яго звінавацілі ў парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 Адміністратыўнага Кодэксу РБ) і асудзілі 5 верасьня на сем сутак арышту. Лідэр "Моладзі БНФ" Алесь Каліта сёлета тройчы адбываў пакараньне арыштамі.

Алесь Пушкін і Аляксей Янушэўскім ізноў у Аршанскім РАУСе

Сёньня, пад час разгляду адміністратыўных спраў у дачыненьні мастака Алеся Пушкіна і актывіста Аляксея Янушэўскага суддзя Тацяна Рыбакова вынесла пастанову спыніць судовае разбіральніцтва.

У судзе над Пушкіным і Янушэўскім абвешчаны перапынак

Мастака Алеся Пушкіна вінавацяць у крадзяжы дзяржаўнага сьцяга з памяшканьня Аршанскага РАУСа. Сёньня пры разглядзе адміністратыўнай справы высветлілася, што сьцяг каштуе 9 800 рублёў. Пасля апытаньня сьведкаў суддзя Тацяна Рыбакова абвясьціла перапынак на гадзіну.

Стыхійны страйк у Салігорску

Роўна суткі з 8 па 9 верасьня доўжыўся страйк на салігорскіх шахтах. У ноч з 8 га на 9 га верасьня была спынена здабыча руды, паведамляе сайт Saligorsk.org. Страйкавалі працоўныя ўсіх чатырох руднікоў, 80% здабываючых участкаў былі спыненыя. Шахцёры патрабавалі сустрэчы з адміністрацыяй прадпрыемства, а таксама падвышэньня заробкаў. Забастоўка была стыхійная і насіла папераджальны характар. На дадзены момант адміністрацыя прадпрыемства ўступіла ў перамовы з удзельнікамі страйку.

А.Пушкін: "Вы мне спэктакль – і я вам!"

Сёньня ў Воршы зноў будуць судзіць мастака Алеся Пушкіна і менскага моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага. Судовы працэс над імі распачаўся ўчора. Іх вінавацяць у крадзяжы дзяржаўнага сьцяга з аршанскага райаддзелу міліцыі. Учора судзьдзя Тацяна Рыбакова задаволіла хадайніцтвы Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага што да ўдзелу ў працэсе адвакатаў. Аднак невядома, ці будуць выкананыя астатнія патрабаваньні.

Севярынца асудзілі, Грышчэня чакае прысуду сёньня

10 верасьня вечарам у Баранавічах быў абвешчаны прысуд Паўлу Севярынцу. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Адміністратыўнага кодэксу РБ: дробнае хуліганства (дудзеў у свісток), непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыі і арганізацыі і удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу. Усё разам “пацягнула” на 17 сутак і 620 тысячаў штрафу ( 20 базавых велічыняў) Такія вялікія суткі даюцца ўпершыню, паводле новага заканадаўства.

rating all.by Яндекс цитирования