Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 13 верасьня 2007

«Белсат» ужо замінае ўладам?

Кіраўніцтва новага спадарожнікавага каналу “Белсат” паведаміла сёньня, што адпаведныя беларускія структуры адмовілі каналу ў набыцьці дамэну belsat.by, прычым фірма-пасярэднік, якая выступала ад імя “Белсату” заяўляе, што прычыны адмовы беларускі бок не патлумачыў.

Апальны акцёр Харланчук дагэтуль беспрацоўны

Паўла Харланчука звольнілі з Рускага тэатру як неадпавядаючага займаемай пасадзе згодна з рашэньнем атэстацыйнай камісіі. Усё гэта адбылося пасьля таго, як выдатны акцёр і рэжысёр дзіцячых пастановак быў затрыманы падчас ліквідацыі намётавага мястэчка ў сакавіку 2006 году і адседзеў на Акрэсьціна "суткі". Ён спрабаваў аднавіцца на працы праз суд, аднак іск Паўла Харланчука ня быў задаволены.

12 верасня ў Вярхоўным судзе адбылася папярэдняя гутарка па іску аб ліквідацыі Беларускай жаночай партыі “Надзея”.

Лідэр партыі Алена Яськова папрасіла запатрабаваць у Міністэрства юстыцыі прадаставіць да судовага пасяджэння дакументы, якія б пацвярджалі паўнамоцтвы Мінюста пры правядзенні праверкі дзейнасці партыі, а таксама вызначалі дакладныя тэрміны правядзення праверкі і рэагавання на яе вынікі.

ТБМ вярнула беларускую мову гісторыі

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дамаглося, каб вучні старэйшых класаў рускамоўных агульнаадукацыйных школаў атрымалі магчымасць вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі на беларускай мове.

Грамадзкае аб'яднаньне "Рух “За Свабоду” зноў спрабуе зарэгістравацца

Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі 12 верасня перадаў у Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”. Гэта ўжо другая спроба рэгістрацыі аб’яднання.

Работнікі магілёўскага заводу падалі ў суд на вэртыкаль

Акцыянэры магілёўскага рамонтнага заводу зьвярнуліся у гаспадарчы суд з пазовам на дзеяньні адміністрацыі заводу і абласных чыноўнікаў. Яны намагаюцца адмяніць пастанову аблвыканкаму па рэарганізацыі прадпрыемства і абвінавачваюць чыноўнікаў у парушэньні працоўнага заканадаўства.

Рэчыцкіх дэмакратаў папярэджваюць аб прэвентыўных арыштах падчас “Дажынак”

Як паведаміў лідэр мясцовых прадпрымальнікаў Леанід Невар, 21-22 верасня ў Рэчыцы адбудзецца афіцыйнае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2007”. Гарадскія ўлады займаюцца не толькі добраўпарадкаваннем цэнтральных вуліцаў і месцаў масавага адпачынку. Як стала вядома Рацыі, рэчыцкае кіраўніцтва засцерагаецца праблемаў, якія нібыта могуць стварыць ім мясцовыя дэмакраты напярэдадні рэспубліканскага фэста.

У Баранавіч асуджаны маці і дачка Шакуцькі

У Баранавічах прайшлі адміністрацыйныя суды над Ганнай і Тацянай Шакуцька. Маці і дачка былі затрыманы міліцыянтамі 10 верасьня разам з 23 актывістамі, якія сабраліся падтрымаць актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэню.

Іллю Богдана будуць судзіць за летнік моладзі БНФ

Намесьнік старшыні Рады моладзі БНФ Ілля Богдан атрымаў позву ў суд Заводзкага раёну гораду Менску.

“Справа Алейніка” жыве і перамагае: з ГДУ адлічылі студэнта-выдатніка

Дэкан матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны Сяргей Жогаль уручыў студэнту-выдатніку 3 курсу Зьміцеру Жалезьнічэнку выпіску з загаду рэктара Аляксандра Рагачова пра адлічэньне з унівэрсытэту. Афіцыйна ў загадзе напісана: “за сыстэматычнае парушэньне Правілаў унутранага распарадку ўнівэрсытэту”.

rating all.by Яндекс цитирования