Навіны за 14 верасьня 2007
Актывістку Моладзі БНФ спрабуе запалохаць КДБ
Супрацоўнік КДБ Аляксандр Прадко некалькі дзён таму наведаўся да актывісткі Моладзі БНФ Насты Александровіч.
У Гародні будуць судзіць Уладзіміра Ларына
У Гародні Уладзімір Ларын, намеснік старшыні гарадской арганізацыі АГП выкліканы ў аддзяленне міліцыі. Яшчэ ўчора яму дахаты прыйшла позва з выклікам у міліцыю, але грамадска-палітычнага актывіста не было дома.
Калі ты сеў на ровар – ты апазіцыянер!
Сённяшняй раніцай на вуліцах Новаполацка міліцэйскія машыны з “мігалкамі” пераследавалі людзей на веласіпедах.
Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу міністру адукацыі
Студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка адлічаны з 3 га курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Скарыны.
Апазіцыйны актывіст, дэпутат Вярхоўнай Рады 13 скліканьня Андрэй Клімаў прысуджаны да 2 гадоў калоніі строгага рэжыму за публікацыю ў Інтэрнэце.
Сёмага жніўня 2007 у сродках масавай інфармацыі з'явілася інфармацыя аб тым, што Андрэй Клімаў прысуджаны да двух гадоў калоніі. Інфармацыю пра суд над Клімавым журналісту Андрэю Груздзіловічу пацвердзілі ў Пракуратуры і Цэнтральным судзе горада Менска. Працэс над палітыкам пачаўся 30 ліпеня 2007г. і скончыўся ўжо праз два дні, 1 жніўня. Прысуд вынесла суддзя Алена Ільіна. У якасці грамадскага абаронцы на працэсе павінна была прысутнічаць жонка Клімава - Таццяна Левановіч-Клімава.
Суды і арышты працягнуцца да канца верасьня
У Воршы на волю выйшаў Дзяніс Садоўскі. Яго пасадзілі на 7 сутак, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве. За кратамі аршанскай турмы застаюцца Алесь Пушкін і Аляксей Янушэўскі, якіх, як і Дзяніса, затрымалі за спробы адзначыць Дзень вайсковай славы. У баранавіцкай турме арышт адбывае Павал Севярынец. Яго затрымалі разам з дваццацьцю чатырма ўдзельнікамі акцыі салідарнасьці зь Яраславам Грышчэнем, якога судзілі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Іх пачнуць судзіць ад 23 верасьня.








