Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Навіны за 26 верасьня 2007

Актывісты Аб'яднаных дэмакратычных сіл Берасцейскай вобласці пачалі атрымліваць адмоўныя адказы ад выканаўчых камітэтаў на правядзенне пікетаў у абарону сацыяльных гарантый грамадзян.

Сябры абласных арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Берасцейскай вобласці падалі каля 60 заяў на правядзенне пікетаў у знак нязгоды з прыняццем новага Закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян".

Берасьце: затрыманы праваабаронца Раман Кісьляк

Сёньня ў Берасьці ля ўваходу ў суд Маскоўскага раёну затрыманы юрыст Раман Кісьляк.

Міліцыя затрымала лідэра прадпрымальнікаў Салігорску

У Салігорску затрыманы Аляксандр Цацура – лідэр мясцовых прадпрымальнікаў, сябра незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.

Пратакол адпраўлены на дапрацоўку, Івашкевіча адпусьцілі

Адміністрацыйную справу Віктара Івашкевіча меліся сёньня разглядаць у кабінэце судзьдзі Першамайскага раёну сталіцы Юрыя Гарбатоўскага, які знаходзіцца ў будынку ЖЭС па вуліцы Астрашыцкая. Аднак пратакол затрыманьня накіраваны судзьдзём на дапрацоўку. Ці адбудзецца паседжаньне, невядома.

Капыльскіх школьнікаў не пускаюць на маршы апазыцыі

У школах правялі адмысловыя сходы, на якіх настаўнікам загадалі прадухіліць знаходжаньне іх вучняў на «несанкцыянаваных» акцыях апазыцыі 14 кастрычніка і 4 лістапада.

У Гародні будуць судзіць Яўгена Скрабутана

У Горадні затрыманага ўчора ўвечары Яўгена Скрабутана даставяць у суд. Студэнт-каліновец Яўген Скрабутан правёў ноч у гарадзенскім пастарунку. У Кастрычніцкім РАУС гораду пацьвердзілі, што яго затрымалі ўчора ўвечары “за дробнае хуліганства”.

Упраўленьне юстыцыі заключыла міравое пагадненьне з “Супольнасьцю”

Сёньня ўпраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму пагадзілася з прапанаванымі ўмовамі міравога пагадненьня з гарадзкім грамадзкім аб’яднаньнем “Супольнасьць”.

Светлагорскіх дэмакратаў цягаюць у КДБ

У Светлагорску 25 верасня па крымінальнай справе “Маладога фронту” быў дапытаны ў якасці сведкі мясцовы жыхар Тэльман Маслюкоў. Допыт праводзіўся ў міжраённым аддзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Падчас допыту Т. Маслюкоў не пагадзіўся з фармулёўкай “незаконная друкаваная прадукцыя”, якую супрацоўнікі КДБ спрабавалі ўключыць у паказанні ў дачыненні да выданняў, якія былі выняты у жыхара Светлагорска Арсеня Ягорчанкі.

У Бярэсці затрыманы актывіст Андрэй Шарэнда

Сёння зранку ў Брэсце каля пад’езду свайго дома быў затрыманы актывіст руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда. Зараз міліцыянеры вязуць яго ў Маскоўскі РАУС Брэста для складання пратакола.

Актывістам у Барані адмовілі ў правядзеньні пікету

Мясцовыя ўлады Барані (Аршанскі раён) адмовілі ў правядзеньні пікету, прымеркаванага да Сацыяльнага маршу.

Наваполацак: за спробу адклікаць дэпутатаў — буйныя штрафы

Учора, пасьля чатырохгадзіннага разбору наваполацкі суд вынес пастанову ў справе грамадзкіх актывістаў, якія спрабавалі пачаць кампанію адкліканьня дэпутатаў.

Віктара Івашкевіча будуць судзіць за ўлёткі да Эўрапейскага маршу

Сёньня ў судзе Першамайскага раёну Менску будуць судзіць старшыню аргкамітэту Эўрапейскага маршу, які заплянаваны на 14 кастрычніка, Віктара Івашкевіча. Яго абвінавачваюць у закліку ўдзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі. Івашкевіча затрымалі ўчора на ганку кавярні “Эль-Памідора” разам са старшынём аргкамітэту Сацыяльнага маршу Валерыем Ухналёвым. Яны разам з чатырма сябрамі адзначалі дзень народзінаў Івашкевіча. На ганку іх чакалі спэцназаўцы.

rating all.by Яндекс цитирования