Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 5 кастрычніка 2007

Юры Істомін дамагаецца справядлівасці

Сёньня, пасля пяці сутак адміністрацыйнага арышту, выйшаў на волю Юры Істомін, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі партыі АГП. Ён быў асуджаны суддзёй суда Кастрычніцкага раёну г. Гродна Зінаідай Барцэвіч за распаўсюд сярод жыхароў гораду інфармацыйных матэрыялаў.

Тацяна Леановіч лічыць трэці арышт яе мужа Андрэя Клімава самым цяжкім

Пасля сустрэчы з мужам Таццяна расказала Еўрарадыё пра спадзяванні на будучы Закон аб амністыі і пра тое, што зараз збірае цёплыя рэчы, якіх у Андрэя няма. А таксама пра тое, як надзея становіцца марай.

Нанімальнікаў, якія ня хочуць браць на працу амаральных бацькоў, штрафуюць

Пакуль парламент прымае закон, па якім прадпрыемствы абавязаны ўладкоўваць на працу нядбайных бацькоў, у Віцебску ўжо аштрафавалі двух службовых асоб, якія адмовілі такім “працаўнікам”.

Пастар царквы ХПЕ "Жывое Слова" Зьміцер Падлобка абвінавачаны ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў

Улады Гомеля аказваюць ціск на абшчыну Рэлігійнага Аб'яднання Хрысціянаў Поўнага Евангелля "Жывое Слова"

Чаргінец пра закон аб інфармацыі: Калі будзе трэба, сайт могуць закрыць

2-га кастрычніка адкрылася восеньская сесія парламента, і ўжо сёння на ёй разглядаўся праект Закону “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі“. У законапраекце ёсць нормы, накіраваныя непасрэдна на рэгуляванне інфармацыі ў Інтэрнэце. Ці змогуць такім шляхам увесці цэнзуру ў Інтэрнэце і павялічыць кантроль?

Пінская незалежная газэта “Мясцовы шлях” спыняе свой выхад

Такое рашэньне прыняла рэдакцыя выданьня з-за цяжкога фінансавага становішча.

Сяргей Сямёнаў апраўданы судом

4 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Гомеля апраўдаў Сяргея Сямёнава “ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння”.

Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу БХК на Савет міністраў і Міністэрства фінансаў

Тры гады таму Беларускі Хэльсынскі камітэт абклалі падаткам на замежную дапамогу паводле праграмы ТАСІС. Між тым, раней з гэтай дапамогі падатак ня бралі. Улада патлумачыла новаўвядзеньне зьменамі ў закон аб падаткаабкладаньні, якія ўнёс парлямэнт.

Суд адмовіў студэнту Алесу Дзеравянку ў аднаўленні на вучобе

Першамайскі суд Віцебска адмовіў былому студэнту платнага навучання мастацка-графічнага факультэта ВГУ імя Машэрава Алесю Дзеравянку ў аднаўленні на вучобе.

Гомель: ад кампутараў у офісе АГП засталіся толькі маніторы

Пасьля завяршэньня ператрусу, які сёньня правялі ў прыватным доме па вуліцы Палескай ў Гомелі супрацоўнікі КДБ, у абласной і гарадзкой філіях Аб'яднанай грамадзянскай партыі засталіся толькі маніторы ад кампутараў.

Ператрус у Гомелі ў офісе АГП

У Гомелі супрацоўнікі міліцыі і КДБ пачалі ператрус у прыватным доме, дзе месьціцца офіс гарадзкой арганізацыі Аб'яднанай дэмакратычнай партыі.

Пастара з Гомелю выклікаюць у пракуратуру

На пастара царквы ХПЕ “Жывое Слова” г. Гомеля Змітра Падлобку склалі пратакол за парушэнне артыкулу аб правядзенні масавых мерапрыемстваў і вымушаюць з’явіцца ў пракуратуру.

rating all.by Яндекс цитирования