Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 10 кастрычніка 2007

Смаргонскі праваабаронца зьвярнуўся па дапамогу да пракурора

Грамадзкі актывіст Алесь Дзергачоў, дом якога ў міліцэйскай аблозе, патэлефанаваў пракурору раёну. Ён паведаміў, што міліцыя ўчыніла супраць яго правакацыю. Актывіст заявіў, што не адчыніць дзьвярэй, пакуль пракурор не правядзе праверкі.

Сяргея Парсюкевіча затрымалі за налепку на аўтамабілі

Сёньня ў Віцебску супрацоўнікі абласнога ДАІ спынілі аўтамабіль вядомага прадпрымальніка. Актывіста ?уху “За Свабоду” Сяргея Парсюкевіча. Нагодай для гэтага паслужыла нестандартная налепка “BY”на аўтамабілі.

Міліцыянты ачапілі хату смаргонскага актывіста

Праваабаронца Алесь Дзергачоў зачыніўся ў хаце й не адчыняе дзьвярэй міліцыянтам, якія дзяжураць перад уваходам. Праз акно ўчастковы сказаў Дзергачову, што яму трэба зьявіцца ў Смаргонскі райаддзел міліцыі.

Новая акцыя Б?СМ у Смалявічах

Сакратары мясцовых суполак прапаноўваюць напаўнагадовым сябрам сваёй арганізацыі (асабліва школьнікам) зрываць у горадзе налепкі і сінія стужкі, прысьвечаныя Еўрапейскаму Маршу 14 кастрычніка. Таго, хто прынясе больш за астатніх, чакае ўзнагарода - квіток, дазваляючы адзін месяц бясплатна хадзіць на дыскатэку!

Адразу тры беларусы прэтэндуюць на Нобелеўскія прэміі 2007 года

У пятніцу 12 кастрычніка ў Нобелеўскім інстытуце ў Осла будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод намінантаў на атрыманьне гэтай ганаровой прэміі 181 кандыдат, з якіх 135 прыватных асобаў і 46 арганізацый. Па шматгадовай традыцыі, Нобелеўскі камітэт нічога не паведамляе ні пра прэтэндэнтаў, ні пра арганізацыі, якія іх вылучылі.

“Еўрапейскія” арышты ў Гародні

У Гародні завяршыліся суды над затрыманымі 9 кастрычніка дэмакратычнымі актывістамі. У “дробным хуліганстве” былі абвінавачаны і пакараны пяцьцю суткамі арышту кіраўнік абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў і актывіст АГП Дзмітрый Слуцкі. На сем сутак “нахуліганіў” яшчэ адзін АГПовец Юры Істомін.

На Насту Азарку складзены пратакол за расклейваньне налепак

Па словах Насты, яна вярталася з працы дадому, калі да яе падышлі міліцыянты і даставілі ў мясцовы ?АУС.

У Гомелі затрыманы старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў

Учора ў Гомелі блізу 19-й гадзіны непадалёку ад свайго дому міліцыя затрымала старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова. Яго даставілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі, дзе абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

У Менску затрыманы актывіст Аляксандр Атрошчанкаў

Позна ўвечары 9 кастрычніка Аляксандра Атрошчанкава міліцыянты адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менску. Міліцыянты амаль штурмам ўварваліся ў кватэру, матывуючы свае дзеяньні пошукам трупа. Пад час ператрусу ў ягоным доме міліцыянты забралі сыстэмны блёк кампутара і еўрапейскую сімволіку.

Вячэрнія затрыманьні актывістаў у Гародні

9 кастрычніка вечарам на чыгуначным вакзале Гародні міліцыя затрымала праваабаронцу і кіраўніка абласной арганізацыі БСДГ Віктара Сазонава. Ён быў дастаўлены ў мясцовы наркадыспансэр, а затым ў Ленінскі ?АУС Гародні.

Крымінальны пераслед Дзмітрыя Дашкевіча – спроба запалохаць грамадска актыўную моладзь

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” Мінск, 9 кастрычніка 2007 г.

rating all.by Яндекс цитирования