Навіны за 11 кастрычніка 2007
Жаночую партыю "Надзея" зачынілі
Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэньне аб ліквідацыі жаночай партыі "Надзея". ?ашэньне ўступае ў сілу неадкладна і ня можа быць абскарджанае. Афіцыйная прычына – парушэньні заканадаўства з боку партыі.
Новыя затрыманьні ў Менску
У Менску затрыманы моладзевыя актывісты Павал Юхневіч і Мікіта Сасім. Падрабязнасці затрыманьня пакуль ненвядомыя.
Андрэя Клімава адправілі ў мазырскую калонію строгага рэжыму
У мазырскую калонію строгага рэжыму адправілі палітвязня Андрэя Клімава. З пачатку красавіка да 10 кастрычніка ён знаходзіўся ў мінскім следчым ізалятары.
У Бярэсьці працягваюць караць штрафамі за ўдзел у прэзентацыі кнігі
10 кастрычніка штрафам у памеры 20 базавых велічынь судом Маскоўскага раёна Берасця пакараны Анатоль Ярмак. Ён быў затрыманы пад час прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца 19 жніўня.
Берасьцейскі абласны суд не задаволіў касацыйных скаргаў двух сябраў Партыі БНФ Сяргея Лазенкі і Яўгена Бяласіна.
За ўдзел у прэзентацыі кнігі былога палітвязьня Паўла Севярынца "Лісты з лесу" суд пакараў актывістаў штрафам, палічыўшы мерапрыемства несанкцыянаваным.
Менскія ВНУ рэкамендуюць студэнтам, якія жывуць у інтэрнатах, паехаць дадому
Кіраўніцтва сталічных універсітэтаў зрабіла суботу 13 кастрычніка выходным днём і настойліва рэкамэндуе сваім студэнтам пакінуць на выходныя Мінск, каб не дапусціць магчымага ўдзелу моладзі ў маючым адбыцца ў нядзелю апазіцыйным Еўрапейскім маршы.
У Менску адкрылася выстава жывапісу і графікі Міхаіла Сеўрука
10 кастрычніка ў Мінску, у гарадской мастацкай галерэі твораў народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава жывапісу і графікі вядомага беларускага мастака Міхаіла Сеўрука (1905—1979).
Аблога хаты смаргонскага актывіста працягвалася ўсю ноч
Сёньня раніцай Алесь Дзергачоў паведаміў праз тэлефон, што міліцэйская машына стаяла побач зь ягоным домам усю ноч. Час ад часу міліцыянты хадзілі зь ліхтарыкамі пад вокнамі.
У Мазыры затрымалі Паўла Наздру
Увечары 10 кастрычніка ў Мазыры затрымалі каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Наздру.
На Гародню зваліўся сапраўдны вірус брыдкаслоўя
Услед за пакаранымі ўчора ў Гародні арыштамі Віктарам Сазонавым, Змітром Слуцкім, Юрыем Істоміным і Янам Богданам, за краты трапіла Анжаліка Борыс. Яна, як і астатнія, па версіі мясцовых міліцыянтаў, “захварэла на брыдкаслоўе”.
У Берасьці зноў затрыманьні за інфармацыю пра апейскі марш
Як паведаміла ?адыё Свабода актывістка моладзевага руху Юлія Пашэда, увечары 10 кастрычніка міліцыянты затрымалі маладых людзей Юрку Бакура ды Інгу Абрамаву.
Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак
На 10 сутак арышту асудзілі моладзевага актывіста Алеся Атрошчанкава ў Цэнтральным судзе Менску. Міліцыянты засьведчылі, што актывіст “брыдкасловіў і паводзіў сябе нагла” ў грамадзкім месцы. А пачалася гэтая гісторыя з ўварваньня міліцыі ў кватэру Алеся Атрошчанкава паводле сыгналу пра “падазроны трупны пах”.
У Горадні затрыманы Ігар Банцар і Анжаліка Борыс
Галоўнага рэдактара польскамоўнага часопісу Ігара Банцара затрымалі ў Горадні ўвечары на аўтобусным прыпынку. Яго даставілі ў Ленінскі ?АУС. Нядаўна ён быў прызначаны галоўным рэдактарам часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie’








