Навіны за 12 кастрычніка 2007
На гарадзенскім чыгуначным вакзале памежнікі забралі пашпарты ў двух-студэнтаў-каліноўцаў - Сьцяпана Сьвідэрскага і Аляксея Трубкіна
Хлопцы прыехалі цягніком з Польшчы, дзе навучаюцца па праграме Каліноўскага. На мяжы беларускія мытнікі правялі догляд рэчаў. Сьцяпана Сьвідэрскага і Аляксея Трубкіна пратрымалі паўтары гадзіны ў памяшканьні для кантролю пасажыраў, што прыбываюць з-за мяжы, а потым адпусьцілі. Сьцяпан Сьвідэрскі навучаецца ў Гданьску, а Аляксей Трубкін - у Беластоку.
У Мастах міліцыянты шукалі актывістаў - Зьмітра Кухлея і Алеся Зарэмбюка
Ім прыносілі дахаты позвы, каб хлопцы прыйшлі ў мясцовы пастарунак 14 кастрычніка.
Суд адмовіў у рэгістрацыі маладым сацыял-дэмакратам
12 кастрычніка Вярхоўны суд адхіліў скаргу Маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” на адмову ў рэгістрацыі арганізацыі.
ВІЛЕЙКА: Актывістаў папярэдзілі
Актывістаў ?уху “За Свабоду” Міхася Кульца, Алеся Судака і сябра АГП Уладзіміра Малярчука з Вілейкі папярэдзілі сёння, што яны панясуць пакаранне, калі будуць прымаць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 14 кастрычніка.
Дэпутаты прызнаюць, што закон аб Інтэрнэце супярэчыць Канстытуцыі
Парламентарыі нечакана прыслухаліся да міжнародных экспертаў і выключылі з праекту закону пра інфармацыю артыкул, які фактычна забараняў крытыку ў інтэрнэце.
Дачка Аляксандра Казуліна зьвярнулася са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН
“Мы кажам пра тое, што першапачаткова гэта было палітычна матываванае рашэньне, на падставе якога майго бацьку пасадзілі на пяць з паловай гадоў. Мы патрабуем, каб Камітэт ААН у правах чалавек у пазачарговым парадку гэтую скаргу. Мы патрабуем, каб яго неадкладна вызвалілі. І трэцяе – мы патрабуем кампэнсаваць маральныя страты ў памеры 2 мільёнаў эўра”, – паведаміла Вольга Казуліна.
За кратамі у Гомелі галадаюць апазіцыйныя партыйныя актывісты Уладзімір Кацора і Васіль Палякоў, у Гародні - журналіст Ігар Банцар
Прэвентыўна затрыманыя ў Гомелі лідэр мясцовай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і ягоны намесьнік Уладзімір Кацора былі пакараныя судом да адбыцьця 7-суткавага адміністратыўнага арышту за нібыта нецэнзурную лаянку. Пакараны 10 суткамі адміністратыўнага арышту таксама за нецэнзурную лаянку рэдактара часопіса незалежнага Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) "Magazyn Polski na uchodzstwie" Ігар Банцар пасля абвяшчэння прысуду на знак пратэсту абвясціў галадоўку.
Нобелеўская прэмія міру прысуджана Альберту Гору
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру за 2007 год сталі былы былы віцэ-прэзідэнт ЗША Альберт Гор і члены Міжурадавай групы экспертаў па змене клімату (МГІК), паведамляецца на афіцыйным сайце Нобелеўскага камітэта.
Спіс затрыманых актывістаў напярэдадні “Еўрапейскага маршу”
Аднаўляецца пастаянна.
Зміцер Салаўёў чакае прысуду
Учора каля апоўначы ў Магілёве супрацоўнікамі міліцыі затрыманы мясцовы актывіст намесьнік старшыні гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Зміцер Салаўёў. На яго складзены пратакол за “дробнае хуліганства”.








