Навіны за 13 кастрычніка 2007
Салігорская міліцыя адсочвае дэмакратычных актывістаў
Напярэдадні апейскага Маршу супрацоўнікі Салігорскае міліцыі пачалі адсочваць мясцовых дэмакратычных актывістаў. Міліцыянты наведваюць апазыцыянэраў дома, пытаюцца ці зьбіраюцца тыя ў Менск на дазволены ўладамі "апейскі Марш - За Свабоду"
Прысуд Зьміцеру Салаўёву - 5 сутак арышту
Сёньня быў на 5 сутак быў асуджаны сябра Партыі БНФ з Магілёву Зьміцер Салаўёў. Ён пазаўчора быў затрыманы і абвінавачаны ў дробным хуліганцтве.
Ва ўрочышчы Курапаты сябры КХП БНФ правялі традыцыйную талаку напярэдадні “Дзядоў”.
Малітва пратэстанцкіх сьвятароў праведзена з нагоды дня памяці 28 кастрычніка. У гэты дзень у эвангельскіх цэрквах Беларусі адбудзецца малітва "аб дараваньні народу за грахі камунізму". А сёньня сьвятары вырашылі наведаць сымбалічнае месца для Беларусі.
У Магілёве канфіскаваныя незалежныя выданьні
Паводле пратаколу, міліцыянты забралі 45 асобнікаў “Нашага Магілёву”, 16 – “Народнага фронту” ды 12 брашураў. Канфіскацыі міліцыянты патлумачылі адсутнасьцю ў выданьнях выходных дадзеных.
Прысуды грамадзкім актывістам выносяць адныя і тыя ж судзьдзі
Напярэдадні Еўрапейскага Маршу на грамадзкіх актывістаў абрушылася хваля прэвентыўных арыштаў. Затрыманьні адбываюцца як Менску, так і ў іншых гарадах краіны. Улада выкарыстоўвае ўжо апрабаваны метад - адміністратыўны артыкул 17.1 КаАП ?Б (“дробнае хуліганства”), калі актывістаў вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы.
Артур Фінькевіч знаходзіцца пад вартай
Стала вядома, што актывіста “Маладога Фронту” Артура Фінькевіча ўзялі пад варту на сёньняшні й заўтрашнія дні.








