Навіны за 14 кастрычніка 2007
Да ўдзельнікаў "апейскага маршу" зьвярнуўся Вацлаў Гавэл
Былы прэзыдэнт Чэскай ?эспублікі Вацлаў Гавэл запэўніў, што ня толькі ён, але й шмат ягоных суайчыньнікаў падтрымліваюць барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Ён выказаў перакананьне, што гэтыя намаганьньні скончацца перамогай.
Затрыманых гарадзенскіх актывістаў адпусьцілі
Каля вёскі Верцялішкі а 8-й гадзіне раніцы былі затрыманыя кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык, а таксама Сяргей Антусевіч і Анатоль Хацько, якія на аўтамабіле накіроўваліся ў Менск.
ЯНУШ АНЫШКЕВІЧ: МНЕ НЕ НАЗВАЛІ НІЯКІХ П?ЫЧЫН, ПА ЯКІХ МОЙ УЕЗД У БЕЛА?УСЬ СТАЎ НЕМАГЧЫМЫМ
Сёння на польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі затрымалі намесніка старшыні Еўрапарламента Януша Анышкевіча, які ехаў ў Мінск на Еўрапейскім марш. У эксклюзіўным інтэрв'ю ?ацыі Анышкевіч распавёў пра акалічнасці ягонай паездкі ў Беларусь.
Доступ да шэрагу апазіцыйных інфармацыйных інтэрнэт-сайтаў абмежаваны
Сёньня, як звычайна ў дні правядзеньня быйных апазіцыйных акцыяў, узьніклі складанасьці з доступам да інфармацыйных інтэрнэт-крыніцаў. Даволі цяжка адчыніць сайты ?адыё Свабоды, АГП, Хартыі-97, Партыі БНФ, Маладога Фронту, Беларускага партызана і іншых. Каб загрузіць сайт і пачытаць інфармацыю, трэба вельмі доўга цакаць. Гэта зьвязана з так званым фільтрам насерверы "Белтэлекама".
Калона дэманстрантаў, якая рухалася да Нацыянальнай бібліятэкі, завернутая назад
Пасьля збору каля Акадэміі навук адна калона дэманстрантаў рушыла па пр.Незалежнасьці да Нацыянальнай бібліятэкі, аднак каля гадзіннікава заводу на перасячэньні з вул. Талбузіна была спыненая супрацоўнікамі спецпадразьдзяленьняў і завернутая назад.
Моладзевыя актывісты Яраслаў Грышчэня і Віктар Парначоў знаходзяцца ў баранавіцкім сьледчым ізалятары.
Увечары 13 кастрычніка Яраслаў Грышчэня пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што невядомыя намагаюцца зламаць дзьверы кватэры, якую маладафронтаўцы арандавалі на месяц. Яраслаў з Віктарам адмыслова прыехалі ў Менск, каб узяць удзел у апейскім маршы “За Свабоду”.
Х?ОНІКА МА?ШУ
Падзеі 14 кастрычніка ан-лайн
Сьпіс затрыманых падчас Еўрапейскага маршу 14 кастрычніка
14 кастрычніка рэгіянальныя грамадзка-палітычныя дзеячы затрымліваюцца пры спробе выехаць у Менск.
На беларуска-літоўскім памежным пераходзе затрыманы сябра АГП
Уладзімер Ларын вяртаўся ўчора разам з сваімі калегамі зь Вільні, дзе яны бралі ўдзел у семінары па правах чалавека. На памежным пераходзе ў Прывалках мытнікі з усяго маршрутнага аўтобуса праверылі толькі ўдзельнікаў семінару й аднаго студэнта, які вучыцца ў Вільні. Іх дагляд працягваўся каля гадзіны.
Слонімскіх актывістаў выклікаюць у міліцыю
У суботу ўвечары былі ўручаныя позвы слонімскім актывістам Івану Бедку і Віталю Ешану. Яны павінны зьявіцца ў нядзелю ў 11 гадзінаў у ?АУС да міліцыянта Лагуціка “для гутаркі”.
У кватэру Яраслава Грышчэні ламіліся невядомыя
Кіраўнік баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня ўчора паведаміў “Свабодзе”, што невядомыя спрабуюць узламаць дзьверы кватэры, якую ён са сваім сябрам здымае ў Менску.
Андруся Цянюту міліцыянты зьнялі зь цягніка ў Гомелі
Супрацоўнікі міліцыі зьнялі з цягніка гомельскага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Андруся Цянюту.
Берасьце: міліцыянты затрымалі праваабаронцу ?амана Кісьляка
Учора ўвечары ў Берасьці затрыманы юрыст ?аман Кісьляк. Грамадзкі актывіст Уладзімер Вялічкін сказаў:








