Навіны за 18 кастрычніка 2007
23 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд скаргі ГПА “Вясна” на адмову Мінюста ў рэгістрацыі
Заснавальнікі ГПА “Вясны” зьвяртаюцца да прадстаўнікоў беларускай і міжнароднай грамадзкасьці, да партыйных лідэраў і журналістаў, да сваіх сяброў і ўсіх тых, каму патрэбна дапамога праваабаронцаў, прыйсьці 23 кастрычніка ў 11 гадзінаў у Вярхоўны суд, каб падтрымаць іх.
Гомельскім прадпрымальнікам мясцовыя ўлады зноў адмовілі ў правядзеньні мітынгу
Прадпрымальнікі падавалі заяўку на правядзеньне 22 кастрычніка мітынгу, на які зьбіраліся запрасіць супрацоўнікаў падаткавай інсьпекцыі і камітэту эканомікі гарвыканкама, каб сумесна разабрацца ў новаўвядзеньнях у дробным прадпрымальніцтве.
У судзе Нясьвіскага раёну адбыўся суд над намесьнікам старшыні ?ады моладзі БНФ Сержуком Семенюком.
Яго абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 17.1 КаАП дробнае хуліганства.
?эдактар часопіса Саюзу палякаў на Беларусі Ігар Банцар вызвалены датэрмінова
17 кастрычніка з гродзенскага ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Ігар Банцар - рэдактар часопіса Саюзу палякаў на Беларусі “Magazyn Polski na uchodzstwie”. Тэрмін зняволення журналіста павінен быў скончыцца 20 кастрычніка.
Юры Істомін: «У ізалятары сядзелі ў асноўным толькі апазіцыянеры, арыштаваныя за Еўрапейскі Марш»
Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін выйшаў учора на свабоду з Гарадзенскага ізалятара часовага ўтрымання. Напярэдадні Еўрапейскага Марша палітык затрымліваўся двойчы. Першым разам ён правёў за кратамі 5 сутак, а праз некалькі дзён пасля выхаду на свабоду быў зноў асуджаны на 7 сутак. Абодва тэрміна зняволення Юры Істомін трымаў галадоўку пратэсту супраць несправядлівага прысуду.
Дэмакратычныя актывісты выходзяць на волю
Сёньня ў Менску са спецпрыёмніка-размеркавальніка па вул. Акрэсьціна выйдуць дэмакратычныя актывісты, затрыманыя напярэдадні Еўрапейскага Маршу








