Навіны за 19 кастрычніка 2007
Павал Юхневіч арыштаваны на 15 сутак
Дэмакратычны актывіст Павал Юхневіч прысуджаны сёння судом Савецкага раёна Менска да 15 сутак арышту. Актывіст толькі ўчора выйшаў з спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна, дзе правёў 7 сутак арышту за арганізацыю Еўрапейскага Марша, як яго зноў асудзілі па двух артыкулах адміністрацыйнага кодэкса. Прысуд актывісту вынесла суддзя Людміла Савасцьян
Гомельскі абласны суд адхіліў скаргу грамадзкага актывіста, сябра Моладзі БНФ Зьмітра Жалезьнічэнка
Сёньня судзьдзя Гомельскага абласнога суду Аляксей Шаміхін адхіліў скаргу моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі на 8-сутачны арышт і штраф 620 тысяч рублёў. Так спадара Жалезьнічэнку пакаралі паводле абвінавачаньня ў лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.
"Гомельская праўда" папросіць прабачэння за няпраўду
Зыск аб абароне гонару і годнасці сябра БАЖ, грамадскага актывіста Леаніда Судаленкі да дзяржаўнай абласной газеты “Гомельская праўда” разглядаўся 18 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Прадстаўніца “Гомельскай праўды” Алена Аленчанка ад імя рэдакцыі пагадзілася без судовага разбіральніцтва апублікаваць абвяржэнне звестак, надрукаваных у артыкуле “Своих детей – за границу, чужих – “в борцы за демократию” у нумары газеты ад 2 жніўня.
Зьмітра Дашкевіча будзе судзіць судзьдзя Кашкіна
Справу лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча перадалі ў Шклоўскі раённы суд. Паводле другога абвінавачаньня, актывісту, які ўжо асуджаны на паўтара году, пагражае яшчэ шэсьць месяцаў зьняволеньня.
Жлобінскі раённы суд пагадзіўся з мясцовым гарвыканкамам
Суд пакінуў у сіле рашэнне мясцовага выканкама аб забароне правядзення пікета ў падтрымку Аляксандра Казуліна.
Пра лiнгвiстаў у пагонах i даверлiвых суддзяў
...Невялiкi кабiнет-пенал. Чырвона-зялёны афiцыйны сцяг, партрэт Аляксандра Лукашэнкi, а за сталом пад iмi — прыгожая, але хмурная жанчына. Я спецыяльна зранку паехала ў суд Цэнтральнага раёна Мiнска, каб яе пабачыць. У той дзень на разглядзе ў суддзi Паўлючук была справа пра вяртанне пазык. Ля кабiнета пад нумарам 408 — натоўп. Пытаюся: “У якасцi каго выклiкалi?” Высветлiлася — сведкi. Такiм чынам, Таццяна Паўлючук усё-такi выклiкае сведак у суд, хаця шмат хто з вядомых у Беларусi людзей у гэта наўрад цi паверыць.








