Навіны за 22 кастрычніка 2007
У Наваполацку адбыўся сход ініцыятыўнай групы для стварэньня грамадзкага экалягічнага руху.
Наваполацак, дзе месьціцца адзін з самых буйных у ?нафтахімічных комплексаў, зьяўляецца праблемным горадам што да забруджваньня навакольнага асяродзьдзя. Тым часам месьцічы ня ведаюць, чым дыхаюць і якую ваду спажываюць, бо ніякай інфармацыі на гэты конт не паступае.
Моладзевага лідэра Мікіту Сасіма зноў збіраюцца прызваць на тэрміновую службу ў беларускае войска.
У менскім спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, дзе апазіцыянер адбываў арышт за падрыхтоўку Еўрапейскага Марша, яго наведалі прадстаўнікі баранавіцкага ваенкамата і супрацоўнікі КДБ.
Дзiцячаму прытулку Мядзельшчыны забаронена прымаць падарункi ад Партыi БНФ.
З вясны гэтага года партыя збiрала рэчы, неабходныя для цяжка хворых дзяцей i дзяцей-сiрот, i перадавала iх дзецям, якiя аказалiся ў бядзе. Аднак па загадзе мясцовай вертыкалi ў Мядзелi дапамогу пряняць адмовiлiся.
“Урок беларускай мовы” стаў “Лепшым еўрапейскім дакументальным кіно”
Дакументальны фільм “Урок беларускай мовы” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага атрымаў прэстыжную прэмію Савета Еўропы на фестывалі Prix Europa. Узнагароджанне адбылося ў суботу ўвечары ў Берліне. Фільм перамог у намінацыі "Лепшае еўрапейскае дакументальнае кіно"
Сёньня Менскі гарадзкі суд будзе разглядаць справу Юрася Алейніка
Сёньня, 22-га кастрычніка, у Менскім гарадзкім судзе адбудзецца разгляд справы студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Юрася Алейніка. Маладзён быў адлічаны з гэтай навучальнай установы за парушэньне ўнутранага распарадку і дысцыпліны й прагулы (гэта афіцыйнае тлумачэньне), але, як лічаць праваабаронцы, адбылося гэта па палітычных матывах.
Гомельскія дэмакраты ўсталююць памятны камень “Пакутнікам тваім, Беларусь"
Гомельскія аб’яднаныя дэмакратычныя сілы маюць намер усталяваць памятны камень на месцы выяўленага пахавання расстраляных НКВДыстамі людзей. Нагадаем, у траўні сёлета пашукавікі Міністэрства абароны знайшлі ў лесе каля Гомеля пахаванне расстраляных людзей – агулам адкапалі парэшткі 70 чалавек.
Грамадзкасьць адстаяла Алену Макарэвіч
Пад ціскам грамадскасці кіраўніцтва 199-й сталічнай школы адмовілася ад свайго ранейшага намеру выключыць вучаніцу 11 класа Алену Макарэвіч, актывістку "Маладога фронту".
Праграма адзначэньня Дзядоў і Дня Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
29 кастрычніка, панядзелак - Дзень Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій! Менавіта ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў падвалах менскай турмы былі замучаныя і расстраляныя відныя дзеячы культуры, асьветы і дзяржаўнага апарату. Усяго - каля 100 чалавек. А за гады бальшавіцкага ліхалецьця было рэпрэсавана больш за 1,5 мільёны лепшых нашых суайчыньнікаў.
Канцэрт памяці Анатоля Сыса
На гэты час вядома, што ўдзел у канцэрце прымуць Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, гурт «Палац», Аляксандар Памідораў, Іndiga Весьці вечар будзе паэт і мастак Адам Глёбус.
Злапамятны Лукашэнка
Праваабаронцу зь Нясьвіжу затрымалі праз 4,5 гады па абвінавачаньні ў абразе Лукашэнкі. Увесь гэты час Аляксандар Круты хаваўся, але днямі быў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА.








