Навіны за 24 кастрычніка 2007
За пракуратуру адказаў КДБ
На скаргу ў пракуратуру выдаўца маланакладнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава адпісаўся КДБ. У сваім лісце ў Крычаўскую міжраённую пракуратуру сп. Кудраўцаў патрабаваў вярнуць адабраныя 28 верасня міліцыянтамі наклады 36 і 37 нумароў “Вольнага горада” і прыцягнуць да адказнасці асоб, якія вінаватыя ў незаконым, на яго думку, адабранні. На што начальнік падраздзялення УКДБ Магілёўскай вобласці А.П.Гарусаў адказаў загадкава.
У палітвязьня Андрэя Клімава пагоршылася здароўе
Яму баліць сэрца, ён прастыў, у карантыне яму вельмі цяжка. У пакоі толькі два вязьні ня паляць, а ўсе астатнія паляць, дыхаць няма чым. Піша, што да канца ня верыў, што яго пасадзяць за такую рэч, як артыкул у інтэрнэце, і толькі цяпер ён гэта сапраўды ўсьвядоміў. Вось такія кароткія зьвесткі. Ён просіць усіх пісаць яму як мага болей, яму не хапае інфармацыі з волі.
Гарадзенскія чыноўнікі не прыйшлі на дыпляматычную вечарыну
Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі наладзіў разьвітальную вечарыну з нагоды сканчэньня яго дыпляматычнай місіі. На мерапрыемства прыйшлі ўсе запрошаныя, акрамя прадстаўнікоў Гарадзенскага гар- і аблвыканкама.
Крычаўскі РАУС “падтрымаў” “Вольны горад”
Гаворыць рэдактар “Вольнага гораду” Сяргей Няроўны: “Гэтыя выпадкі сьведчаць, што ва ўладзе ня ўсё так адназначна. Там няма такога, што яна мае еднасьць. У некаторых выпадках начальнікі альбо лічаць за лепшае ня зьвязвацца з журналістамі, альбо можа думаюць пра свой далейшы лёс”.
У Горадні студэнтку адлічылі з унівэрсытэту за ўдзел у кампаніі «Выратуем Горадню!»
23 кастрычніка студэнтка другога курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Кацярына Бычак была азнаёмлена з загадам рэктара аб яе адлічэнні з ВНУ «за парушэнне правілаў унутранага распарадку».
На Аршаншчыне жывёлаводам выдавалі заробак… дохлымі цялятамі
“Кіраўніцтва "Зубрэвічаў" намагалася такім чынам схаваць сапраўдныя лічбы падзяжу маладняка на фермах, каб пазбегнуць дысцыплінарнай ды матэрыяльнай адказнасці.
Міністар адукацыі назваў ужываньне тарашкевіцы «супрацьзаконным»
Незалежныя экспэрты выступаюць супраць паправак у закон. “Замацоўваючы новую рэдакцыю правапісу заканадаўча, мы моцна рызыкуем, бо на сёньня ён недапрацаваны і нясвоечасовы”, -- заявіў лідэр Партыі БНФ, мовазнаўца Вінцук Вячорка.
Эксперты прадказваюць масавыя звальненні працоўных і стыхійныя пратэсты
Старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа мяркуе, што неўзабаве ў Беларусі складуцца сур'ёзныя перадумовы для актыўнага пратэсту грамадзян супраць палітыкі ўлад. Адмена ільгот, магчымыя масавыя звальненні на буйных прадпрыемствах, падаражанне тавараў і паслуг у 2008 годзе закране кожную беларускую сям'ю.
У менскім прытулку для валацужных жывёл няма месца ні людзям, ні сабакам
КУП «Фаўна гораду» (былы Пункт прыёму й часовага ўтрыманьня жывёл) дамагаецца высяленьня з сваіх памяшканьняў грамадзкай арганізацыі «Ратаваньне». Канфлікт дзьвюх арганізацый стаў нагодай журналісту «Звязды» зазірнуць за дзьверы змрочнага будынку ўбаку ад людзкіх дарог на сталічнай вуліцы Гурскага. Убачанае — не для слабых сэрцам.
Міністэрства юстыцыі другі раз адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкага аб'яднаньня "Рух "За свабоду"
Прычынай адмовы на гэты раз зьявілася тое, што ўстаноўчы сход аб'яднаньня быў праведзены ў лясным масіве на тэрыторыі нефункцыянуючага дзіцячага лагера з парушэньнямі Закону "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь".
Студэнт Зьміцер Падрэза з Мядзеля выклікалі на допыт у КДБ
Супрацоўнікі камітэту бяспекі распытвалі Зміцера пра Рух “За Свабоду”, ці знаёмы ён з Аляксандрам Мілінкевічам, пра людзей з яго тэлефоннай кніжкі ў мабільніку.
Міністар Радзькоў назваў “супрацьзаконным” ужываньне тарашкевіцы
Сёньня Палата Прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, выступаючы па-беларуску, патлумачыў дэпутатам, што закон неабходны перадусім дзеля таго, каб пазьбегнуць існуючага цяпер разнабою, унесьці яснасьць у пытаньні беларускай мовы.








