Навіны за 26 кастрычніка 2007
Суд вызваліў "Гомельскую праўду" ад неабходнасці прасіць прабачэнне
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 25 кастрычніка адхіліў зыск аб абароне гонару і годнасці сябра БАЖ, грамадскага актывіста Леаніда Судаленкі да дзяржаўнай абласной газеты “Гомельская праўда”. “Адмовіць з-за неабгрунтаванасці”, – паведамляецца ў пастанове суддзі Мікалая Крупадзёрава.
Незадаволенае хадайніцтва аб спыненьні другой крымінальнай справы ў дачыненьні да палітвязьня Зьмітра Дашкевіча будзе абскарджана ў судзе
19 кастрычніка сьледчы пракуратуры Лох, які вядзе крымінальную справу Зьмітра Дашкевіча, вынес пастанову аб адмове ў задавальненьні хадайніцтва адваката палітвязьня аб спыненьні крымінальнай справы за адсутнасьцю складу злачынства.
Выступленьне прадстаўніка Уладзімера Лабковіча ў Вярхоўным судзе Беларусі 25 кастрычніка пад час разгляду скаргі праваабаронцаў на рашэньне Мінюсту аб адмове ў рэгістрацыі ГПА "Вясна"
Высокі суд, я спынюся на некаторых момантах претэнзіяў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якія на думку Міністэрства зьявіліся падставамі для адмовы ў рэгістрацыі Грамадзкага правабарончага аб’яднання “Вясна”. На іншых момантах спыняцца мае калегі.
У Брэсце суд не задаволіў касацыйнай скаргі сябра БАЖ
25 кастрычніка Брэсцкі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу сябра БАЖ, пазаштатнага карэспандэнта газеты “Брестский курьер” Настассі Мялешкі.
У Гародні зноў “дзікае паляванне”?
Напярэдадні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які павінен традыцыйна адбыцца ў горадзе Сьвіслачы Гарадзенскай вобласці 26 кастрычніка, у кватэры гарадзенскіх грамадска-палітычных актывістаў завіталі няпрошаныя “госці”.
“Прымусовае разьмеркаваньне цалкам неканстытуцыйна”
У Беларусі заведзена 65 грамадзянскіх справаў па факту непрыбыцьця да месца разьмеркаваньня выпусьнікоў вну. Ці зьяўляецца прававой і канстытуцыйнай норма заканадаўства, паводле якой з выпускнікоў спаганяюць сродкі, затрачаныя на адукацыю? Што можна зрабіць, каб пазьбегнуць прымусовага разьмеркаваньня? На гэтыя пытаньні адказвае праваабаронца, юрыст Валянцін Стэфановіч.
Палітвязень Артур Фінькевіч зьмешчаны ў СІЗА
Беларускія ўлады працягваюць рэпрэсіі ў дачыненьні да палітычна асуджаных дэмакратычных лідэраў. Як стала вядома, сёньня за нібыта злоснае парушэньне рэжыму ў СІЗА зьмешчаны моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, які адбывае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі ("на хіміі") ў Магілёве.
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу праваабаронцаў на рашэньне Мінюсту аб адмове ў рэгістрацыі ГПА "Вясна"
26 кастрычніка судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Сьвятлана Яхнавец у 12-00 гадзінаў абвесьціла рашэньне на скаргу Стэфановіча В.К., Лабковіча У.М. і Бяляцкага А.В., якія прасілі адмяніць пастанову Мінюста аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" і абавязаць міністэрства зарэгістраваць арганізацыю. Нягледзячы на тое, што падчас судовага разгляду скаргі фактычна ўсе пярэчаньні Мінюста былі абвергнутыя праваабаронцамі, а прадстаўнік Мінюста ня змог адказаць на шматлікія пытаньні заяўнікаў, судзьдзя прыняла ранэньне на карысьць Мінюста.
У гонар Анатоля Сыса імпрэзы ў Гарошкаве, Гомелі і Менску
Сёньня – дзень народзінаў Анатоля Сыса. Культаваму беларускаму паэту пакаленьня “Тутэйшых” споўнілася б 48, але ўжо два з паловаю гады яго няма сярод жывых. Заўтра родныя і сябры Анатоля Сыса ладзяць на ягонай радзіме літаратурную імпрэзу памяці. Яна названая словамі паэта, які аднойчы ўсклікнуў: “Дух – гэта, людзі, я”.








