Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 30 кастрычніка 2007

Суд над палітвязьнем Зьмітрам Дашкевічам прызначаны на 6 лістапада і адбудзецца ў фактычна ў закрытым рэжыме

Пра гэта паведаміў адвакат моладзевага лідэра Алясандр Галіеў. Разам з тым ён зазначыў, што да гэтага часу не атрымаў адпраўленага нібыта 24 кастрычніка судовага паведамленьня.

Ігара Лялькова аштрафавалі за правядзенне ўстаноўчага сходу “Руху За Свабоду”

Суд Мінскага раёна аштрафаваў актывіста Руху “За Свабоду” Ігара Лялькова на 930 тысяч беларускіх рублёў за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства “апазіцыйнага характару – схода руху “За свабоду Беларусі”, на якім прысутнічала больш за 250 чалавек” у жніўні гэтага года.

Уладзімеру Сяргееву прысудзілі 20 базавых велічыняў

Актывіст Маладога Фронту Уладзімер Сяргееў атрымаў пастанову аб адміністрацыйнай адказнасьці ў сувязі з баранавіцкімі падзеямі 10 верасьня. Нагадаем, што ў гэты дзень пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе над мясцовым лідарам МФ Яраславам Грышчэней.

Маладафронтаўцы шукаюць заступніцтва ў паслоў

29 кастрычніка моладзевая незарэгістраваная арганізацыя «Малады фронт» зьвярнулася з адкрытым лістом да прадстаўнікоў дыпляматычных місій краінаў Эўрасаюзу, акрэдытаваных у Беларусі.

У Гародне пройдзе сумесны крыглы стол рэлігійных абшчын і грамадзкага сектару

31 кастрычнікі прадстаўнікі рэлігійных абшчын, грамадскіх арганізацый і палітычных партый Гродна правядуць у абласным цэнтры “круглы стол” па праблеме рэалізацыі права на свабоду сумлення і веравызнання ў Беларусі. Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя прадстаўнікі гарадскіх уладаў.

Віцебскіх апазіцыянераў вязуць у суд

Сёньня падчас правядзеньня акцыі ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Паляі каля Віцебску былі затрыманыя 27 мясцовых прадстаўнікоў грамадзкасьці. Усіх на аўтобусе даставілі ў міліцэйскі пастарунак, дзе правялі апытаньне. Пасьля дачы тлумачэньняў на 5 дэмакратычных актывістаў, якія выступалі альбо трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі, склалі адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Зараз іх вязуць у суд.

Мін’юст адклаў рэгістрацыю аб’яднаньня прадпрымальнікаў

30 кастрычніка намесьнік старшыні аргкамітэту для стварэньня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандар Таўстыка паведаміў “Свабодзе”, што Міністэрства юстыцыі адкладае рэгістрацыю гэтага аб’яднаньня.

Ленінскі суд Менску не задаволіў скаргу праваабаронца Алега Воўчака да пракуратуры.

29 кастрычніка пачаўся разгляд скаргі праваабаронцы Алега Волчака на дзеяньні пракуратуры, якая адмовілася расьсьледаваць ягонае зьбіцьцё падчас мінулай прэзыдэнцкай кампаніі. Сёньня судзьдзя Ігар Германовіч абвесьціў рашэньне - ён стаў на бок пракуратуры Ленінскага раёну.

У Віцебску затрыманыя ўдзельнікі акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Сёньня, 30 кастрычніка, мясцовыя актывісты дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама праваабаронцы правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Паляі. З самага пачатку за прысутнымі назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў, аднак праз нейкі час усе былі затрыманыя за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - гэта каля 25 чалавек. Зараз іх вязуць у аддзяленьне міліцыі Віцескага раёну.

Вацлава Арэшку затрымалі з улёткамі пра Сацыяльны марш

Сёньня з улёткамі пра Сацыяльны марш быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Вацлаў Арэшка. Яго павезьлі ў аддзел унутраных справаў Цэнтральнага раёну. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня аргкамітэту Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валеры Ухналёў.

rating all.by Яндекс цитирования