Навіны за 27 лістапада 2007
Дэпутаты збіраюцца забараніць следчыя эксперыменты да вясны
Па словах кіраўніка прэс-службы Генпракуратуры Міхаіла Вавулы, такім чынам пракуратура клапоціцца пра тое, каб умовы ўтрымання зняволенага адпавядалі еўрапейскім стандартам. У межах эканамічнай здольнасці дзяржавы.
Крымінальная справа супраць сьветлагорскага маладафронтаўца Арсеня Ягорчанка прыпынена
Моладзевы актывіст са Сьветлагорску Арсень Ягорчанка атрымаў пастанову з Упраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці, што папярэдняе сьледзтва крымінальнай справы за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", па якой ён праходзіць падазраваным, прыпынена па прычыне "немагчымасьці вытворчасьці сьледчых дзеяньняў".
Менскія гатэлі адмовіліся засяляць дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ
Ніводзін зь менскіх гатэляў не дае згоду разьмясьціць у сябе дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ, якія прыедуць у Менск 8 сьнежня.
Адноўлена крымінальная справа супраць рэдактара незалежнага выданьня "Бойкий Клецк" Сяргея Панамарова
26 лістапада Сяргей Панамароў быў выкліканы на допыт у сувязі з тым, што з 15 кастрычніка папярэдняе сьледства па крымінальнай справе, узбуджанай супраць яго за ч.2 арт. 188 КК РБ ад 15 траўня 2007 г. за паклёп і несапраўдныя зьвесткі, якія абражаюць гонар і годнасьць загадчыцы Клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальлі Семашкевіч, адноўлена. .
У Полацку чарговае затрыманьне за графіці
Сёньня а 15 гадзіне моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва мусіць зьявіцца ў міліцыю на допыт. Яе затрымалі асобы ў цывільным учора а 21-й гадзіне вечара ля будынку Полацкага гарвыканкаму пасьля таго, як яна напісала фарбай на гарвыканкамаўскай сьцяне лёзунг: “Нас не спыніць! МФ”.
Аляксандр Казулін меў спатканьне з роднымі
Сёньня пасьля доўгатэрміновага спатканьня з Аляксандрам Казуліным дадому вярнуцца ягоныя жонка і дочкі. Болей за месяц не было дакладных зьвестак пра здароўе палітыка, якога ужо паўтара гады трымаюць у віцебскай калёніі.
Незалежны прафсаюз ААТ “Палімір” патрабуе падвышэньня заробкаў.
Надоечы прайшло паседжаньне выканаўчага бюро прафсаюзу, на якім было прынята рашэньне зьвярнуцца з адпаведным патрабаваньнем да генэральнага дырэктара прадпрыемства і кіраўніцтва акцыянэрнага таварыства.
Гарадзенскага маньяка-міліцыянта расстралялі
Аляксандр Сяргейчык быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні шасці забойстваў. У канцы траўня гэтага году Вярхоўны Суд вынес былому камандзіру роты Гарадзенскага райаддзелу дэпартамента аховы МУС Аляксандру Сяргейчыку смяротны прысуд. Як паведамляе “Комсомольская правда в Белоруссии”, на днях (дакладная дата і месца пакарання не разгалошваюцца) прысуд у дачыненні да Сяргейчыка быў выкананы.
КДБ супраць «Белсата»
З 10 снежня пачынае сваю дзейнасць першы недзяржаўны тэлеканал для беларусаў – “Белсат”. Гомельскае КДБ спрабуе высветліць, хто з мясцовых журналістаў збіраецца супрацоўнічаць з незалежным тэлебачаннем.
Паездка за мяжу бяз згоды начальтва можа стацца падставаю для страты працы.
Кіраўніцтва Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту 26 лістапада не працягнула кантракт са старэйшым выкладчыкам катэдры філязофіі й гісторыі Анатолем Трафімчыкам.
«Свабода СМІ - бясспрэчная еўрапейская каштоўнасць»
Замежныя ўдзельнікі X Міжнароднага Мінскага форума, які прайшоў 22-25 лістапада ў сталіцы, на просьбу прэс-службы БАЖ выказалі сваё бачанне сітуацыі са свабодай слова і незалежнымі мас-медыя ў Беларусі.








