Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Навіны за 7 сьнежня 2007

Суддзя Казлоў падзяляе думку віцебскіх улад аб тым, што пікеты трэба ладзіць у лесе

Рэгіянальны кіраўнік БХК на Віцебшчыне Павел Левінаў падаў у суд скаргу на Віцебскі гарвыканкам за адмову ў правядзеньні пікетаў, прымеркаваных да гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Аднак суддзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебска Эдуард Казлоў не палічыў доказы праваабаронцы пераканаўчымі і падтрымаў пазіцыю мясцовых уладаў, якія мяркуюць, што праводзіць акцыі трэба ў дазволеных месцах на ўскрайку гораду, у лесапарку.

Прысуд Аляксандру Данілеўскаму – 180 гадзінаў грамадскіх работ

180 гадзінаў грамадскіх работ у выглядзе крымінальнага пакараньня атрымаў студэнт першага курсу ЕГУ з Віцебску Аляксандар Данілеўскі. Сёньня, пасьля тыднёвага разгляду сутнасьці крымінальнай справы, суддзя суду Першамайскага раёна Віцебска Алена Шарэц прызнала яго вінаватым у парушэньні часткі 1 артыкула 380 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (падробка, выраб, выкарыстаньне або распаўсюд падробных дакументаў, штампаў, пячатак бланкаў).

Затрыманых учора Аляксандра Макаева, Алега Корбана, Міколу Сергіенку і Надзею Сінькевіч адпусьцілі ўначы з Ленінскага РУУС.

Міліцыянты сфабрыкавалі пратаколы за дробнае хуліганства на першых трох, якія быццам бы нецэнзурна лаяліся падчас ператрусу. Позвы ў суд ім уручылі на 12 сьнежня.

ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ АДМОЎЛЕНА Ў РЭАБІЛІТАЦЫІ

Генеральны пракурор, які разглядаў, прашэньне аб рэабілітацыі паэткі, спасылаецца на тое, што ён не нададзены правам апратэставаньня пастаноў Прэзыдыўма Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь.

На сайце “Вясны” з’явіўся чарговы нумар бюлетэня “Права на волю”.

Чытайце артыкулы і журналісцкія даследваньні пра рэзалюцыю 3 Камітэта ААН аб увядзеньні мараторыю на пакараньне смерцю і пазіцыю Беларусі, пра змаганьне беларускіх прадпрымальнікаў за свае правы, пра пераслед палітычных апанентаў у краіне. У нумары змешчаны таксама матэрыялы пра актыўнасьць КДБ да асобаў, якія могуць мець дачыненьне да новага тэлеканалу “Белсат”, аб неспатольных прэтэнзіях сенатара Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча і шмат іншага.

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу заснавальнікаў Руху “За свабоду”

Судовы працэс пачнецца 18 сьнежня. Пра гэта нашаму радыё сёньня паведаміў Юрась Губарэвіч -- адзін з трох заяўнікаў скаргі. Ён разам з Аляксеем Кавальцом і Аляксандрам Мілінкевічам ад імя заснавальнікаў Руху “За Свабоду” патрабуюць ад Міністэрства юстыцыі скасаваць рашэньне, якое адмаўляе ім у рэгістрацыі.

Баранавіцкія чыноўнікі “гуляюць” з грамадзянамі па сваіх правілах

“… Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт вымушаны адмовіць у дазволе на правядзеньне пікета ў сувязі з тым, што заява не адпавядае патрабаваньням арт.4, арт. 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. У заяве не ўказаны меры па забеспячэньню грамадскага парадку і бяспекі пры правядзеньні масавага мерапрыемства, меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваньнем, уборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства….” Такі шаблонны адказ атрымалі заяўнікі пікету з нагоды гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ад намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Д. Касцюкевіча.

Актывісту моладзі БНФ пагражаюць канфіскацыяй маёмасьці і забаронай выезду за мяжу

Сёньня адлічанага з унівэрсытэту імя Ф. Скарыны моладзевага актывіста Зьмітра Жалезнічэнку выклікалі ў суд Чыгуначнага раёну Гомеля. Судовы выканаўца Дзяніс Сапоненка запатрабаваў ад яго тлумачэньняў, чаму ён ня сплачвае штрафы. Зьміцер патлумачыў, што ня мае грошай, каб сплаціць штрафы, паколькі не працуе, а імкнецца праз суды аднавіцца ва ўнівэрсытэце. Штрафы ж яму прысудзілі, як ён лічыць, паводле надуманых падставаў.

Кіраўнік офісу Эўракамісіі заклікае ўлады прыняць прапановы Еўразьвязу

За год, які прамінуў пасьля вылучэньня Эўразьвязам 12 умоваў для Беларусі, сытуацыя ў рэспубліцы не зьмянілася. Пра гэта заявіў пешы дарадца, каардынатар па сувязях з Рэспублікай Беларуь прадстаўнітцва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль 7 сьнежня на брыфінгу для беларускіх журналістаў у Кіеве.

Затрыманых на офісе БКДП будуць судзіць 12 снежня

Учора позна ўвечары ў менскім офісе Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус і канфіскавалі некаторую тэхніку.

Правакатары бойкі на “Сацыяльным маршы” не устаноўленыя

Начальнік Савецкага РУУС Мінска падпалкоўнік Сінякевіч паведаміў прадстаўніку Беларускага Хельсінкскага Камітэта, што “калі арганізатары не ў стане былі забяспечыць парадак, значыцца не трэба праводзіць такія акцыі”.

Затрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў

Вячаслаў Сіўчык паведаміў Радыё Свабода, што Алесь Макаеў увайшоў у офіс Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, што ў мікрараёне Серабранка. Але там ён убачыў некалькі супрацоўнікаў міліцыі.

rating all.by Яндекс цитирования