Навіны за 10 сьнежня 2007
Ігнат Дварчанін – выдатны заходнебеларускі дзеяч і літаратуразнаўца
8 сьнежня споўнілася 70 гадоў з дня расстрэлу выдатнага заходнебеларускага паэта, дзеяча й літаратуразнаўцы Ігната Дварчаніна. Было гэта адно з найбольш пачварных злачынстваў сталінізму.
У Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў
Пра яе распавёў карэспандэнт Пагоні.
„Белсат” – дэмакратыя са спадарожніка”
Гэта назоў артыкулу на старонцы штодзёнкі „Gazeta Wyborcza”. “Белсат” – так будзе называцца канал незалежнай тэлевізіі, якая пачне сваё вяшчаньне 10 сьнежня з нагоды Ўсясьветнага дня правоў чалавека.
Адмовілі ў праве на пікет да Дня правоў чалавека
Чатыры жыхары Баранавіч, што падалі заяву на пікет і атрымалі адмову гарвыканкама, хочуць набыць гарадскім чыноўнікам акуляры.
Дзень правоў чалавека
Сёньня спаўняецца 59 гадоў з моманту прыняцьця Арганізацыяй Аб`яднаных Нацый Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Ва ўсім сьвеце гэты дзень адзначаецца як Дзень правоў чалавека. Рэспубліка Беларусь ратыфікавала і ўзяла на сабе абавязацельствы па выкананьні прынцыпаў, закладзеных у Дэкларацыі.
Віцебскія прадпрымальнікі далучыліся да агульнабеларускіх мітынгаў
Кіраўніцтва Віцебскага рэгіянальнага цэнтру занятасьці насельніцтва сёньня не змагло адказаць на пытаньне прадпрымальнікаў: “Што рабіць, каб не стаць вашым кліентам?”
Затрыманы “маладафронтавец” Барыс Гарэцкі
Актывіста Маладога Фронту й журналіста Радыё Рацыя Барыса Гарэцкага затрымалі на плошчы Каліноўскага ў час мітынгу прадпрымальнікаў.
Мастоўскага дэмакратычнага актывіста Алеся Зарэмбюка абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і пагражаюць судом.
Мітынгам пракуратура Мастоў лічыць сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі райцэнтра 4 лістапада.
Віктара Івашкевіча затрымалі на Чырвонай
На вуліцы Чырвонай затрыманы намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч. Ён быў на Кастрычніцкай плошчы падчас мітынгу прадпрымальнікаў, павітаўся са знаёмымі і сышоў. Зараз яго павезьлі ў Цэнтральнае РАУС. Спадара Івашкевіча вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве.
Раду бяспекі ААН заклікаюць разгледзець сітуацыю ў Беларусі
Праваабаронцы заклікалі Раду бяспекі ААН вярнуцца да разгляду парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. "Мы заклікаем краіны, якія з'яўляюцца пастаяннымі сябрамі Рады бяспекі ААН, асабліва кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі, вярнуцца да разгляду праблем, звязаных з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі", – гаворыцца ў заяве аргкамітэта па фармаванні ў Беларусі Грамадскай камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій.
Затрыманыя лідэры прадпрымальнікаў
Сёньня ў Менску заплянаваны мітынг прадпрымальнікаў. Яны зьбіраюцца выказаць сваё стаўленьне да палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога бізнэсу.
Барыс Хамайда правёў акцыю ў Віцебску
З Міжнародным днём правоў чалавека павіншаваў сёньня землякоў актывіст-ветэран з Віцебску Барыс Хамайда.
Маладафронтаўцы абскардзяць пастановы камісіі
Маладзёны не пагаджаюцца з рашэньнем камісіі па справах непаўнагадовых, згодна з чым 28 лістапада актывістаў "Маладога Фронту" аштрафавалі: Хрысьціна Самойлава атрымала 2.48 мільёнаў рублёў, Іван Шыла 1.86 мільёнаў, а ягоныя бацькі 620 тысячаў руб. 7 сьнежня салігорскія маладафронтаўцы падалі скаргі ў раённы суд.
Моладзевую актывістку Касю Салаўёву аднавілі ва ўніверсітэце
Пра гэта Касе Салаўёвай паведаміў рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выклікаўшы Касю на неафіцыйную размову.
Валерый Міснікаў – ахвяра карнай псіхіятрыі
З 16 лістапада у Браслаўскай абласной псіхіятрычнай лякарні "Слабодка" ўтрымліваецца Валерый Міснікаў, былы выкладчык гісторыі і права з Віцебску. Праваабаронца, які сам сябе называў “грамадскім пракурорам”, неаднаразова падвяргаўся судовым перасьледам за сваю актыўную грамадскую дзейнасьць.
Улады Беларусі дэманструюць грэблівае стаўленьне да правоў чалавека. Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” Мінск, 10 сьнежня 2007 г. 10 сьнежня 2007 г. спаўняецца 59 гадоў з моманту прыняцьця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Ва ўсім сьвеце гэты дзень адзначаецца як Дзень правоў чалавека. Рэспубліка Беларусь, як краіна сузаснавальніца Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, ратыфікавала і ўзяла на сабе абавязацельствы па выкананьні прынцыпаў, закладзеных у Дэкларацыі.










