Навіны за 14 сьнежня 2007
Не бойцеся чытаць незалежныя газеты!
Лiст землякам
19 сьнежня адбудзецца агульнарэспубліканскі страйк прадпрымальнікаў.
Пра гэта заявілі актывісты арганізацыі прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”.
Суд над М.Сергіенкам перанесьлі на 17 сьнежня
У Ленінскім судзе Менску пачаўся працэс супраць актывіста АГП Мікалая Сергіенкі, якога абвінавачваюць у брыдкаслоўі на адрас міліцыянтаў падчас захопу офісу Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.
Зьміцер Хведарук:”Яны білі мяне касьцетамі па галаве”
Зьмітру Хведаруку стала значна лепш: ён добра бачыць і размаўляе, можа варушыць рукамі і нагамі, але яшчэ самастойна не ўстае і ня ходзіць. “Сёньня мяне вазілі на рэнген на каталцы, - распавёў Зьміцер, - я не магу нават падняцца з-за моцнага болю ў галаве“.
З 800 заявак на сацыяльныя пікеты ўлады пакуль ухвалілі толькі дзве
Толькі два пікеты з 800 на сённяшні дзень дазволілі мясцовыя ўлады – у Магілёве і Оршы. Нагадаем, 16 снежня напярэдадні адмены ў Беларусі льготаў у краіне мусіць прайсці “хваля” сацыяльных пікетаў, якія арганізуюць актывісты і прыхільнікі апазіцыйных партый і арганізацый.
Гомель: КДБ праводзіць маштабны ператрус
Сёньня ў Гомелі чатыры супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ правялі ператрус у офісе абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які месьціцца ў прыватным доме на вуліцы Палескай, 52. Службоўцы нібыта шукалі ўлёткі пра замову на 16 студзеня мітынгу супраць адмены ільготаў.
Не – мітыгну ў Талачыне! Вырашаюць мясцовыя ўлады ўжо другі раз
Група грамадзянаў у гарадзе Талачын Віцебскай вобласьці ўжо другі раз падае да мясцовых ворганаў улады заяўку на правядзеньне акцыі пратэсту супраць бяспраўя, што адбываецца ў мясцовых праваахоўных ворганах. І другі раз гэта заяўка адхіляецца. У чым сутнасьць талачынскай справы? Паставіў перад сабой пытаньне менскі карэспандэнт Полькага радыё Янка Хамовіч.
Перамога Зьмітра Жалезьнічэнкі
Гомельская абласная судовая калегія па грамадзянскіх справах пад старшынствам Элеаноры Буянковай 13 снежня разгледзіла скаргу адлічанага з Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф.Скарыны актывіста апазіцыі Зьмітра Жалезнічэнкі і адмяніла рашэнне суда Цэнтральнага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі на дзеянні адміністрацыі ВНУ. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат былога студэнта Пётр Барысаў.
Затрыманых у Берасьці Андрэя Шарэнду і Насту Ільiну пакаралi арыштамi.
13 сьнежня ў Берасьці моладзь пратэставала супраць візыту ў Беларусь прэзідэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і магчымага падпісаньня Канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы. Каля 15 моладзевых актывістаў руху зладзілі пікет ля будынку консульства Расеі, разгарнуўшу расьцяжкі “Ніякіх саюзаў з Расеяй!” і “Пуцін! Go home!”. Юнакі і дзяўчаты перадалі ў консульства петыцыю і раздавалі ўлёткі, калі пад'ехалі два аўтамабілі з супрацоўнікамі міліцыі, якія затрымалі Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду. Спачатку іх даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця, дзе склалі пратаколы за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства, а пасьля – у суд.
Пракуратура вырашыла не ўзбуджаць крымінальную справу супраць Івана Шылы
Бацька моладзевага актывіста Івана Шылы наведаў пракуратуру. Па выніках праверкі было прынята рашэньне ня ўзбуджаць крымінальную справу супраць Івана. Аднак супрацоўнікі міліцыі яшчэ могуць абскардзіць гэтае рашэньне.
Кіраўнік агенцтва «Мінск‑навіны» звольнены за інтэрвію з Парфяновічам
Падставай для звальненьня стала інтэрв’ю з алімпійскім чэмпіёнам, былым дэпутатам, а цяпер апазіцыянерам Уладзімірам Парфяновічам, якое было надрукавана ў пачатку снежня ў газеце «Минский курьер» (яго выдаўцом з’яўляюцца «Мінск‑навіны»).











