Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 17 сьнежня 2007

За кратамі сядзіць 1000 юных крымінальнікаў

Больш як 100 мільёнаў рублёў мусяць вярнуць пацярпелым непаўналетнія зьняволеныя.

19 сьнежня – страйк прадпрымальнікаў

Лідэр грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка заклікаў прадпрымальнікаў 19 сьнежня ўзяць удзел у агульным страйку.

Прадпрымальнікі такім чынам будуць патрабаваць адмены Ўказу № 760, паводле якога ад 1 студзеня нельга будзе наймаць на працу не сваякоў. Яшчэ адной з мэтаў страйку ёсьць праява салідарнасьці з арыштаванымі ўдзельнікамі мітынгу 10 сьнежня.

Мікалай Сергіенка “налаяўся” на10 сутак

Прысуд вынесла судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Юлія Шумская. Міліцыянты на судзе заявілі, что актывіст нібыта нецэнзурна лаяўся на адрас міліцыянтаў у офісе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў 6 сьнежня.

Сёння можа быць падпісаны ўказ аб адмене штампа на выезд за мяжу

Як стала вядома Еўрарадыё, сёння Аляксандр Лукашэнка можа падпісаць указ аб адмене дазвольнага штампа на выезд за мяжу.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Сачак. Аднак кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі гэтую інфармацыю не пацвердзіў, але і не абверг.

Учора ў Наваградку затрымлівалі моладзь

У Наваградку акцыя Маладога Фронту была сарваная спецслужбамі. “Толькі мы прыйшлі на плошчу і дасталі партрэты Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, як да нас адразу падляцелі людзі ў штацкім і выклікалі міліцыю. У выніку мы, 9 чалавек, 2 гадзіны прабылі ў РАЎСЕ, нас здымалі на відэа і прымусілі напісаць тлумачальныя.

Скандал з рэклямай на беларускай мове

Рэкляма беларускамоўных дзіцячых садкоў у гарадзенскіх тралейбусах гучала ня доўга. Зьявілася яна ў панядзелак 10 сьнежня, а ўжо ў сераду зьнікла.

Акцыі ў падтрымку палітвязьняў

Шмат акцый прайшлі 16 ўвечары, у Дзень беларускай салідарнасці, ў Мінску і іншых гарадах Беларусі. Актывісты "JEANS - за Свабоду!" ізноў выйшлі на вуліцы горада, каб запатрабаваць ад уладаў вызваліць палітыкаў і маладзёжных лідэраў, якія дагэтуль утрымліваюцца за кратамі, - Аляксандра Казуліна, Андрэя Клімава, Змітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Юры Лявонава і Мікалая Аўтуховіча.

У беларусаў адабралі апошняе – ільготы

17 сьнежня ў Беларусі перасталі дзейнічаць ільготныя праязныя квіткі, вэтэранскія кніжкі і карткі на бясплатнае атрыманьне лекаў. Паменяла і асобаў, на якія распаўсюджваюцца льготы па аплаце жыльлёва-камунальных, мэдычных паслугаў і паслугаў сувязі. Напярэдадні ў Беларусі прайшлі акцыі пратэста супраць пазбаўленьня ільгот.

rating all.by Яндекс цитирования