Навіны за 20 сьнежня 2007
Суд задаволіў зыск М. Чаргінца амаль поўнасцю
50 мільёнаў рублёў з выдаўцоў «Новага часу» і 1 млн. – з журналіста Аляксандра Тамковіча пастанавіў спагнаць суд Першамайскага раёна на карысць Мікалая Чаргінца.
Судзяць Артура Фінькевіча
Сёньня ў 10-30 ў Кастрычніцкім судзе Магілёву пачаўся судовы працэс над маладафронтаўскім лідэрам Артурам Фінькевічам, якога абвінавачваюць ва ухіленьні ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі - арт.415 КК РБ, паводле якога прадугледжана зьняволеньне ад году да трох. Падтрымаць палітвязьня прыехалі ягоныя сябры і паплечнікі, грамадзка-палітычныя дзеячы. Нягледзячы на тое, што судовае паседжаньне праходзіць у адкрытым рэжыме, ня ўсе жадаючыя трапілі ў судовую залу, бо напачатку запусьцілі студэнтаў інстытуту правазнаўства.
"Я зычу Беларусі эфэктыўнага выбару", - Амбасадар Генрык Літвін
11 сьнежня бягучага году Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрык Літвін уручыў вярыцельныя граматы Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Пасьля больш чым двухгадовага перапынку Амбасадар Польшчы зноўку пачаў працу ў Менску. Пра польска-беларускія адносіны ў розных сфэрах і пэрспэктывы іх разьвіцьця ў інтэрвію Беларускай службе Польскага радыё распавядае Амбасадар Генрык Літвін.
Беларуская мова можа зьнікнуць з ВНУ
Кіраўніцтва ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) выступае супраць мяркуемага вываду курса прафесійнай лексікі беларускай мовы з навучальных праграм ВНУ і мае намер гэтаму супрацьстаяць.
Міліцыя адмовілася дапамагаць кантралёрам, і тыя не могуць чапаць зайцоў
Як стала вядома Еўрарадыё, Мінсктранс не працягнуў кантракт з міліцыяй. Цяпер кантралёр можа толькі папрасіць “зайца” пакінуць транспарт або скласці на яго пратакол, калі безбілетнік пагодзіцца. Спецыяльных аўтобусаў з міліцыяй і кантралёрамі на прыпынках больш не будзе.








