Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Навіны за 24 сьнежня 2007

Моладзь пачала кампанію за вызваленьне Фінькевіча

Актывісты арганізацыі “Малады фронт” распачалі кампанію за вызваленьне свайго паплечніка Артура Фінькевіча, якога магілёўскі суд асудзіў да 1,5 гадоў зьняволеньня. Сёньня на тым месцы, дзе калісьці Артур Фінькевіч зрабіў графіці – ён напісаў падчас прэзыдэнцкай кампаніі “Дастаў!” і “Мы хочам новага!” –і дзе яго тады затрымалі, моладзевыя актывісты намалявалі яго партрэт і напісалі “Свабоду”.

Пратэсты працягнуцца на Кастрычніцкай плошчы

Прадпрымальнікі рыхтуюцца да новых пратэстаў супраць ўказу Лукашэнкі №760. Пра гэта заявілі лідэры прадпрымальніцкіх аб’яднаньняў і рухаў. Сябра Каардынацыйнай Рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў заявіў ў інтэрвію "Радыё Свабода", што 10-11 студзеня прадпрымальнікі плянуюць правесьці сход на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. “Указ №760 вынішчае бальшыню прадпрымальнікаў. У нас заўтра няма будучыні. Мы гэта разумеем”, - кажа адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху.

Сьвятар Рэчыцкага касьцёлу змушаны быў пакінуць Беларусь

23 сьнежня грамадзянін Польшчы ксёндз Гжэгаж Худэк быў вымушаны пакінуць Беларусь. На пачатку лістапада мясцовыя ўлады без тлумачэньня прычынаў адмовілі ксяндзу Худэку ў далейшай рэгістрацыі. Паводле неафіцыйнай вэрсіі, прычынай былі выказваньні сьвятара наконт сацыяльных праблемаў у Рэчыцы, апублікаваныя ў газэце "Tygodnik wsсhodni".

rating all.by Яндекс цитирования