Навіны за 9 студзеня 2008
РНЕ ў Віцебску даслала лісты з пагрозамі
Чарговыя лісты ад імя незарэгістраванай арганізацыі РНЕ атрымалі віцебскі грамадскі актывіст Барыс Хамайда і рэдактар незалежнай газеты “Кур’ер з Віцебску” Уладзімір Базан.
Міністэрства юстыцыі настойвае на ліквідацыі партыі камуністаў
Міністэрства юстыцыі падало пазоў у Вярхоўны суд аб ліквідацыі Партыі камуністаў Беларускай. У пазове адзначаецца, што нават пасля пісьмовых папярэджанняў, камуністы працягвалі парушаць заканадаўства.
Суд узнавіў крымінальную справу за перадрукоўку карыкатур на прарока Мухамеда
Мінскі гарадскі суд узнавіў крымінальную справу па факту публікацыі 2 гады таму — у лютым 2006 года — перадруковак з дацкіх газет малюнкаў прарока Мухамеда ў недзяржаўнай газеце «Згода».
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ў 2007 годзе
Напрацягу ўсяго мінулага году праваабаронцы рупліва зьбіралі інфармацыю пра розныя формы рэпрэсіяў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага перасьледу грамадзянскіх актывістаў. Сёньня прэзентуем адну з важных частак гэтай працы - сьпіс адміністрацыйна рэпрэсаваных грамадзянаў у 2007 годзе. На чарзе – інфармацыя пра крымінальныя справы ў дачыненьні да палітычных апанентаў ды іншыя формы перасьледу.
Ціск на сталічных прадпрымальнікаў узмацняецца
Сёньня ўсіх прадпрымальнікаў, якія працуюць на гандлёвай выставе “Мір кніг” азнаёмілі з тэкстам чарговай абвесткі адміністрацыі. Цытуем: “10 снежня 2008 года з 11-00 да 15-00 адбудзецца праверка рэжыму працоўнага дня камісіяй у складзе прадстаўнікоў Менгарвыканкама, падатковай інспекцыі і Міністэрства ўнутраных спраў. У выпадку закрыцьця працоўнага месца без паважнай прычыны і адсутнасьці гандляра рознічная ліцэнзія будзе анулявана”.
Клецкі актывіст пад сьледзтвам шосты раз
Клецкая пракуратура ініцыюе новую крымінальную справу супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк» Сяргея Панамарова.
Улады Гродна не дазваляюць рэкламу беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках
На працягу апошняга месяца ўлады Гродна не дазваляюць у грамадскім транспарце рэкламу беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках.
“Ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце атрыманьня Вамі цялесных пашкоджаньняў адмоўлена…”
Актывісту “Маладога Фронту” Зьмітру Хведаруку, жорстка зьбітаму АМАПам на акцыі “За незалежную Беларусь!”, якая праходзіла падчас прыезда Пуціна, даслалі адказ на скаргу, пададзеную ў пракуратуру. “Ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце атрыманьня Вамі цялесных пашкоджаньняў адмоўлена…” - паведамляецца ў адказе, падпісаным кіраўніком упраўленьня МУС Цэнтральнага раёну В.А. Сіняковым. І даёцца парада зьвярнуцца ў Цэнтральны РАЎС.
Віктар Гарбачоў апраўданы
Лідэр прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў вызвалены. «Апраўданы за адсутнасцю складу злачынства», – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 прысуд Барысаўскага раённага суду актывіст прадпрымальніцкага руху Міхаіл Васільеў








