Навіны за 13 студзеня 2008
Умовы ўтрыманьня на Акрэсьціна трэба абскарджваць
Дэмакратычны актывіст Мікола Сяргеенка, асуджаны 17 сьнежня судом Ленінскага раёну Менску да адбыцьця дзесяцісуткавага арышту па абвінавачаньню ў брыдкаслоўі на адрас міліцыянтаў падчас захопу офісу Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, зьвярнуўся са скаргай на ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна. Зараз пасьля акцыі пратэсту прадпрымальнікаў больш за 20 дэмакратычна-палітычных актывістаў знаходзяцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку ГУУС на Акрэсьціна, таму мы зьвяртаем ўвагу на тое, што трэба зьвяртацца са скаргамі на нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня. У сувязі з гэтым прыводзім як прыклад напісаньня скаргу Міколы Сяргеенка.
Мін’юст больш за ўсё ня любіць маніфэстацый
Міністэрства юстыцыі запатрабавала ад Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі камуністаў тлумачэньняў наконт удзелу іх лідэраў Анатоля Лябедзькі, Алеся Міхалевіча і Сяргея Калякіна ў маніфэстацыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Ультыматыўнае патрабаваньне мусіць быць выканана ў 2-дзённы тэрмін.
Мінюст ініцыюе ліквідацыю грамадскага аб’яднання “Перспектыва”
Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва". На чарзе Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя камуністаў і Партыя БНФ?
У Віцебску затрымалі прадпрымальніка Анатоля Шапавалава
Намесьніка старшыні РГА «Перспектыва» Анатоля Шапавалава даставілі ў Чыгуначны РАУС Віцебску, дзе склалі адміністратыўны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 10 студзеня.
Пачалося паляваньне на рэгіянальных удзельнікаў мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў
Сёньня на рынку ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі затрымалі рэгіянальнага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча. Спачатку яго даставілі ў віцебскі Кастрычніцкі РАУС, зараз вязуць у РУУС Маскоўскага раёну Менску.








