Навіны за 16 студзеня 2008
Вера Страмкоўская: "Умовы ўтрымання вельмі дрэнныя"
Учора адвакат Вера Страмкоўская наведала ў прыёмніку-размеркавальніку асуджаных на "суткі" пасля акцыі прадпрымальнікаў.
Алесю Круткіну вынесена папярэджаньне
16 студзеня адбылася адміністрацыйная камісія па справе полацкага маладафронтаўца Алеся Круткіна, абвінавачанага ў нанясеньні графіці на будынкі некалькіх дзяржаўных устаноў.
У Беларусі ўзмацняецца ўціск на незалежныя медыі
Камітэт абароны журналістаў (ЗША) асудзіў арышт на 15 сутак карэспандэнта “Нашай нівы” і канфіскаванне тэхнікі ў незалежных тэлежурналістаў. А ў Чавусах вынесена рашэнне па зыску да незалежнай газеты “Вольны горад”.
«Вольны горад» задаволены вынікамі суда, але будзе іх абскарджваць
500 тысяч рублёў з заснавальніка незарэгістраванай рэгіянальнай газеты «Вольны горад» Уладзіміра Кудраўцава і журналіста Валерыя Бысава супольна пастанавіў спагнаць суд Чавускага раёна на карысць рэдактаркі крычаўскай раённай газеты «Ленинский клич» Таццяны Іўкінай. Такое рашэнне прыняла 16 студзеня суддзя Вольга Палуян, разгледзеўшы зыск спн. Іўкінай аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.
Хворыя на сухоты даведзеныя да адчаю
Выдавец незалежнага бюлетэня "Бойкі Клецк" Сяргей Панамароў, супраць якога ўжо некалькі разоў аднаўлялі і спынялі ўзбуджаную за абразу дзяржчыноўніцы ў друкаваным выданьні крымінальную справу, зьвяртаецца да журналістаў з прозьбай наведаць рэспубліканскі шпіталь для хворых на сухоты ў Новаельні Дзятлаўскага раёну, каб на ўласныя вочы пабачыць і зафіксаваць, у якіх умовах праходзіць лячэньне. Галадоўка, якую спантанна аб'явілі хворыя па прычыне такіх невыносных умоў знаходжаньня ў клініцы, як кепскае харчаваньне, адсутнасьць гарачай вады і нізкая тэмпература ў палатах, не прынесла ім палегку. 15-га студзеня ў шпіталь прыехалі чыноўнікі, і, як адзначае сп. Панамароў, «прайшліся» па ляжачым хворым, не зьвярнуўшы ўвагу на 105 чалавек, якія падпісаліся пад зваротам з патрабаваньнямі на імя галоўурача Мечыслава Доўганя".
Юля Сіўцова асуджаная на 15 сутак , на судзе затрыманы трое актывістаў моладзі БНФ
16 студзеня, Менск. Юля Сіўцова, актывістка моладзі БНФ асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага зьняволеньня. Яе судзілі сёньня за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Падчас працэсу ў будынку суду былі затрыманыя яшчэ трое актывістаў моладзі БНФ - Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Юрась Станкевіч.
Рэдактара «Газеты Слонімскай» выклікалі ў пракуратуру
Галоўны рэдактар недзяржаўнага выдання «Газета Слонімская» Віктар Валадашчук 15 студзеня быў выкліканы ў міжраённую Слонімскую пракуратуру. Нагодай для гэтага сталі прэтэнзіі да газеты з боку абласнога ўпраўлення юстыцыі.
17 студзеня ў Менску будуць судзіць маладафронтаўцаў
16 студзеня ў Менску, у Дзень беларускае Салідарнасьці, былі затрыманыя сябры Маладога Фронту: Уладзімер Сяргееў, Кацярына Галіцкая, Кацярына Краснова й Людміла Атакулава. Усе затрыманыя пасьля складаньня незаконных адміністратыўных пратаколаў былі адвезеныя ў спецпрыймальнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.
Міклашэвіч прапануе гуманізацыю заканадаўства
Генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч 16 студзеня адказаў на пытаньні журналістаў адносна гучных крымінальных справаў і працы Генэральнай пракуратуры за 2007 год.
У мікрараёне Сухарава затрымалі актывіста Руху “За Свабоду” Карэна Акопава
Ён дастаўлены ў Цэнтральны РУУС, дзе, відавочна, будзе складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Актывіст патрабуе пакараць загадчыцу аддзелу культуры
Жыхар райцэнтра Гарадок Віцебскае вобласьці Леанід Аўтухоў зьвярнуўся ў райаддзел міліцыі, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці за зьнявагу беларускай мовы загадчыцу мясцовага аддзелу культуры.
У Магілёве затрыманы Яўген Бойка
На адной з цэнтральных вуліц Магілёва супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы моладзевы актывіст Яўген Бойка і дастаўлены ў Ленінскі РУУС. Прычынай затрыманьня стаў распаўсюд спецвыпуску незалежнага выданьня, прысьвечанага прадпрымальнікам.
Вячорка: рыхтуецца юрыдычная аснова для ліквідацыі апазыцыйных партый
15 студзеня лідэры беларускай апазыцыі сабраліся ў штаб‑кватэры Партыі БНФ, каб выпрацаваць агульную «лінію абароны» супраць атак міністэрства юстыцыі краіны, паведамляюць 16 студзеня «Новые известия».
Валадар Цурпанаў арыштаваны на 10 сутак за прадпрымальніцкі пратэст
Удзельніка мітынгу магілёўскіх прадпрымальнікаў, што адбыўся 10 студзеня на плошчы Леніна, Валадара Цурпанава сёньня пакаралі дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту.
Актывіста Руху “За Свабоду” Карэна Акопава пакаралі 15 суткамі арышту
Увечары 16 студзеня у судзе адбыўся разгляд адміністратыўнай справы па абвінавачаньню актывіста ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 10 студзеня.
Моладзевую актывістку Юлю Сіўцову будуць судзіць за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў
Улады працягваюць перасьлед удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 10 студзеня ў Менску. Сёньня супрацоўнікамі міліцыі была затрыманая актывістка Моладзі БНФ Юлія Сіўцова. Яна дастаўлена ў Цэнтральны РУУС сталіцы, дзе зараз у дачыненьні яе складаюць пратакол па арт.23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Міліцыянты дапытваюць прадпрымальніцу Маю Сінайскую
Ва ўправу міліцыі Маскоўскага раёну Менску учора тэрмінова выклікана Мая Сінайская – сябра рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, старшыня рады прадпрымальнікаў менскага рынку “Дынама”.
Суд над магілёўскім актывістам Валадарам Цурпанавым працягнецца сёньня
Сёньня ў Магілёве працягнецца разгляд судовай справы ў дачыненьні да мясцовага актывіста Валадара Цурпанава. Яго вінавацяць у арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.








