Навіны за 18 студзеня 2008
Вызвалены Мікалай Аўтуховіч
Сёньня зь менскай калоніі быў вызвалены ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, паведамляе Белорусский партизан. 7 ліпеня 2006 г. Мікалая Аўтуховіча зьняволілі на тры з паловай гады, абвінаваціўшы ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.
Віталь Стажараў арыштаваны на 20 сутак
Моладзевы актывіст быў затрыманы сёньня за распаўсюду ўлётак з інфармацыяй пра запланаваны на 21 студзеня мітынг прадпрымальнікаў. Супрацоўнікі міліцыі даставілі Віталя Стажарава ў пастарунак Цэнтральнага раёну, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы.
Істомін і Ларын засуджаныя да трох сутак арышту
Да трох сутак адміністрацыйнага арышту былі засуджаны ў Гародні Юрый Істомін і Уладзімір Ларын – лідары мясцовай арганізацыі партыі АГП. Абодвум суддзя Дзмітрый Мецеюк інкрымінаваў арганізацыю несанкцыянаванага вулічнага мерапрыемства, якое нібыта мела месца яшчэ ў снежні мінулага году. Можна ўпэўнена сцвярджаць, што гарадзенскія актывісты падпалі пад планавую ўладную “зачыстку” напярэдадні абвешчанага на 21 студзеня страйку прадпрымальнікаў у Мінску.
Мінюст раздумаўся ліквідаваць аб'яднанне прадпрымальнікаў
Міністэрства юстыцыі прыняло рашэнне аб адзове з Вярхоўнага суду іскавай заявы аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва».
Алесь Бяляцкі: “ Прысуд Аляксандру Зьдзвіжкову – прамое парушэньне Канстытуцыі”
Як паведамлялася раней, Менгарсуд вынес прысуд па справе былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Ён прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 130 ч 2. КК «Распальваньне рэлігійнай варожасьці» за перадрук карыкатур на прарока Мухамэда і асуджаны да трох гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў калёніі узмоцненага рэжыму.
Фотажурналістка Юля Дарашкевіч зьвярнулася ў пракуратуру
17 студзеня падчас выкананьня прафесійных абавязкаў у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы невядомы ў цывільным спрабаваў выправадзіць фотажурналістку незалежнага выданьня з будынку. У сувязі з гэтым Юлія Дарашкевіч падала заяву ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску.
Алена Мядзьведзева аштрафаваная на 30 базавых велічынь
Прадпрымальніца з Бабруйску Алена Мядзьведзева аштрафаваная на 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тысяч рублёў). Такое рашэньне вынес 18 студзеня суд Цэнтральнага раёна Менска. Яе абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства (ст. 23.34 КаАП) - удзел у акцыі пратэсту 10 студзеня. Нагадаем, што прадпрымальніцу затрымалі 17 студзеня ў Бабруйску. Затым супрацоўнікі міліцыі даставілі яе ў Цэнтральны РУУС Менска.
C.Луканін: “Справа Зьдзьвіжкова палітычная”
Прысуд Аляксандру Зьдзьвіжкову камэнтуе Сяргей Луканін – юрысконсульт царквы “Новае жыцьцё”:
Такая арэнда проста даб'е
Напярэдадні Новага года кiраўнiкi адразу некалькiх грамадскiх аб'яднанняў — "Беларускай асацыяцыi юрысконсультаў", "Беларускага саюза прадпрымальнiкаў", "Беларускага таварыства ацэншчыкаў", "Беларускай асацыяцыi журналiстаў", "Беларускага фонду культуры" — звярнулiся да прэм'ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага, кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Генадзя Нявыгласа i дзяржсакратара Савета бяспекi Вiктара Шэймана з лiстом, у якiм просяць перагледзець планы па змяненнi памеру арэнднай платы.
Затрыманьні актывістаў у Гародні
Сёння, 18 студзеня, у Гародні супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэраў мясцовай арганізацыі партыі АГП – Юрыя Істоміна і Уладзіміра Ларына. Як паведамляюць гарадзенскія праваабаронцы, фармальнай падставай стала падаваньне грамадска-палітычнымі актывістамі заявак на правядзеньне пікетаў у абарону прадпрымальнікаў яшчэ ў мінулым годзе – на 17 снежня, якія былі адхілены мясцовымі ўладамі. Істоміна і Ларына павезлі у суд Ленінскага раёну г. Гродна. Напэўна, абодвух звінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства.
Затрыманы актывіст АГП Віталь Стажараў
У Менску поруч Кастрычніцкага пляца затрыманы моладзевы актывіст АГП Віталь Стажараў. У яго з сабой былі ўлёткі з інфармацыяй пра акцыюпрадпрымальнікаў 21 студзеня. Віталь Стажараў дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска. Нагадаем, прадпрымальнікі маюць намер правесці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы ў 12.00 несанкцыянаваную акцыю пратэсту. Іх патрабаваньне - спыніць пераслед лідэраў прадпрымальніцтва і іншых актывістаў, адмяніць пятлю - указ № 760, а таксама ўвесці абяцаны закон аб малым бізнэсе. 'У выпадку, калі ўлада не вырашыць пастаўленыя намі пытанні, мы і далей будзем арганізоўваць акцыі пратэсту з прыцягненьнем усіх дэмакратычных сіл і грамадзян Рэспублікі Беларусь', - заявілі прадпрымальнікі.
Ветэранам і афганцам вярнулі льготы на праезд
Гэта адбылося дзякуючы міжурадаваму пагадненню, якое ў 1993 годзе ў Маскве падпісаў Вячаслаў Кебіч. Пагадненне аказалася больш значным за закон аб ільготах, і цяпер ветэранам і афганцам ізноў можна ездзіць бясплатна на гарадскім, прыгарадным і нават чыгуначным транспарце.
Зьмітра Хведарука пакаралі арыштам на 15 сутак
Судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацяна Паўлючук вынесла прысуд Зьмітру Хведаруку - 15 сутак адміністратыўнага арышту. Як паведамлялася раней, моладзевы актывіст быў затрыманы каля будынку суду пасьля абвяшчэньня прысуду Паўлу Кур'яновічу. Аднак актывіста абвінавацілі, што ён нецэнзурна лаяўся каля Макдональдса.
Алесь Міхалевіч падаў у суд на «Советскую Белоруссию»
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч учора зьвярнуўся ў суд Савецкага раёну Менску з пазовам да газэты «Советская Белоруссия». Палітык абурыўся нядаўнім артыкулам «СБ» Арцёма Чалядзінскага «Крутой мираж».
У Барысаве асуджаны актывіст кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”
Яшчэ адзін актывіст кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» асуджаны на 15 сутак. Як паведаміў сайту www.ucpb.org Віктар Гарбачоў, сёння, 18 студзеня, у сем гадзін актывіст кампаніі 'За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва' Алегу Лыско была дастаўленая позва ў суд. Суд над ім пачаўся ў 9 раніцы.
Вызваленьне ўсіх палітвязьняў – гэта адна з асноўных умоваў для Беларусі, каб аднавіць стасункі з Эўразьвязам у рамках Эўрапейскай Палітыкі Добрасуседзтва.
Заява Старшыні Дэлегацыі па стасунках зь Беларусьсю па нядаўніх арыштах актывістаў дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі
Правы чалавека і дэмакратыя ў Беларусі – прыкры пачатак новага году
Старшыня Хельсінскай Камісіі Злучаных Штатаў Кангрэсмэн Элсі Хастынгс выступіў у Кангрэсе па пытаньні Беларусі далей -- тэкст ягонай прамовы
Зьдзьвіжкову далі 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму
Былы намесьнік газэты “Згода” асуджаны Менскім гарадзкім судом за распальваньне рэлігійнай варожасьці. Адвакат Мая Аляксандрава заявіла, што абарона будзе абскарджваць рашэньне суду.
Амапаўцы зьбівалі моладзь у судзе
Жорстка зьбіты пры затрыманьні актывіст арганізацыі «Малады фронт» Зьміцер Хведарук. Адбылася гэта наўпрост у судзе Цэнтральнага раёна. Ён выйшаў з суду Цэнтральнага раёну разам зь іншымі наведнікамі. Учора там судзілі моладзевых актывістаў, затрыманых 16 студзеня, у Дзень салідарнасьці. На выхадзе Хведарука схапілі міліцыянты і кінулі галавой аб падлогу міліцэйскага “варанку”. Ногі хлопца засталіся на асфальце і тады міліцыянты пачалі дзьвярыма іх заштурхоўваць у машыну, паведамляе “Радыё Свабода”.








